Сюлі-Прудом
| Рэнэ Франсуа Арман Прудом | |
| франц. Sully-Prudhomme | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Псэўданімы | Сюлі-Прудом |
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 1839[1][2][3][…] |
| Памёр | 7 верасьня 1907[6][7] (68 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт |
| Гады творчасьці | з 1865 |
| Мова | француская |
| Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1901) |
| Подпіс | |
Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (па-француску: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 6 верасьня 1907, Шатне-Малябры пад Парыжам) — францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1901) за «прызнаньне паэтычнай кампазыцыі, якая сьведчыць пра ўзвышаны ідэалізм, мастацкую бездакорнасьць і рэдкую камбінацыю ўласьцівасьцяў сардэчнасьці і розуму»[9].
Максім Багдановіч выкарыстаў радкі зь верша Сюлі-Прудома ў якасьці эпіграфа да свайго верша «Зорка Вэнэра». Верш «Разьбітая ваза» перакладзены на беларускую Сьцяпанам Ліхадзіеўскім
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і францускага ўладальніка крамы. Хацеў стаць інжынэрам, але захворваньне вачэй не дазволіла навучацца ў політэхнічным інстытуце. Вывучаў літаратуру і пасьля кароткай спробы заняцца прамысловасьцю перайшоў да юрыспрудэнцыі. Замест таго, каб працаваць у судзе, Сюлі-Прудом працаваў у бюро паверанага. Першая кніга паэзіі «Stances et Poèmes», выдадзеная ў 1965 годзе, была высока ацэненая сучасьнікамі і зрабіла аўтара вядомым. Ад 1881 году і да сваёй сьмерці Сюлі-Прудом быў сябрам Францускай акадэміі. Памёр 7 верасьня 1907 году[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ René François Armand Prudhomme // база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture.
- ↑ Sully Prudhomme // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Sully Prudhomme // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Сюлли-Прюдом // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- 1 2 Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Sully Prudhomme // http://data.nobelprize.org/page/laureate/569
- ↑ Sully Prudhomme // (нявызначаны загаловак)
- ↑ https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6423517n/f329
- ↑ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
- ↑ "Sully Prudhomme - Biographical". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 9 Dec 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сюлі-Прудом — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||