Чацьвер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чацьве́р — дзень тыдня паміж серадой і пятніцай. Яго назва ў беларускай мове паходзіць ад нумара гэтага дня ў тыдні — чацьверты. Назва яго на лаціне Dies Iovis (дзень Юпітэра), адпавядае богу Юпітэру (бог маланкі), у германскіх мовах богу Thor. Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву пярунец у гонар Перуна-Грамавіка.