Валянцін Мазец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Валянці́н Ге́нрыхавіч Ма́зец (нар. 6 верасьня 1965, в. Станелевічы, Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласьці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1995).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў БДУ (1989). 3 1992 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. Дасьледуе праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, пытаньні разьвіцьця культуры і міжнацыянальных адносін. Складальнік (зь І. М. Кузьняцовым) зборніка «Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (2000).

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • За сваё, кроўнае // Маладосць. 1994. № 5.
  • Беларускі нацыянальны рух ад снежня 1917 да лютага 1918 // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. Мн., 1998.
  • М. В. Доўнар-Запольскі і БНР // Даследчык гісторыі трох народаў: М. В. Доўнар-Запольскі. Гомель, 2000.
  • Беларускі студэнцкі саюз як фактар нацыянальна-культурнага жыцця моладзі Заходняй Беларусі // Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф. Мн., 2000.
  • Да пытання фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі ў Другой Рэчы Паспалітай (1921—1939 гг.) // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Матэрыялы бел.-пол. навук. канф. Мн., 2001.
  • «Мы мабілізуем свае сілы і … тут выкуем дзяржаўную волю свайго народа» // Беларусь у XX ст. Мн., 2002. Вып. 1; Грамадзянства і межы БНР // Бел. гіст. зб. Беласток, 2001. № 15.