Нядзеля
Выгляд
Нядзе́ля — дзень тыдня паміж суботай і панядзелкам. У хрысьціянскіх краінах гэты дзень — сьвяты, дзень Бога, дзень для сьвятой імшы і адпачынку. Адсюль пайшла назва гэтага дня ў беларускай мове: ня дзелаць, не рабіць. На лаціне ён называецца Dies Solis (дзень Сонца) і ў многіх мовах у назвах ужываюць адпаведны корань, іншыя ўтварылі назву ад Dies Dominicalis (дзень Гасподні). Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву соўнік, у гонар сонца.
Нядзеля — другі з выходных дзён. У некаторых народаў гэта апошні дзень тыдня, але некаторыя культуры лічаць яго першым днём наступнага тыдня.
|