Gogol Bordello
Выгляд
| Gogol Bordello | |
Gogol Bordello (2005) | |
| Гады | з 1999 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Нью-Ёрк, ЗША |
| Мова |
|
| Жанр | |
| Выдавец | |
| Удзельнікі | |
| Былыя ўдзельнікі |
|
| www.gogolbordello.com | |
Gogol Bordello (па-беларуску: Гогаль Бардэла) — шматнацыянальны гурт, заснаваны ў 1999 року ў Нью-Ёрку ўкраінскім эмігрантам Яўгенам Гудзем. У склад гурту ўваходзяць выхадцы з Украіны і Расеі, а таксама Ізраілю. Стыль гурту спалучае цыганскую музыку з панкам, дабам і кабарэ ў суправаджэньні акардэону, скрыпкі, ударных, электрагітараў. Вядомы сваімі тэатралізаванымі пастаноўкамі канцэртаў, якія зьяўляюцца сумесьсю карнавалу і камэдыі.
Першапачаткова гурт называўся «Гудзь і Бэла Бартакі», але Яўген Гудзь канстатаваў, што «ніхто ў ЗША ня будзе ведаць, кім да пекла быў Бэла Бартак». Таму назва была складзеная зь імя Гогаля й італьянскага слова «бардэльлё», што азначае бардэль[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marek Dvořáček. (19 ліпеня 2006) Gogol Bordello: Cirkus? Ne! Kabaret? Ano! (чэс.) iDNES.cz Праверана 29 сакавіка 2014 г.