Сардынія
| Сардынія | |
Герб | |
| Гімн | Su patriottu sardu a sos feudatarios[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | аўтаномная вобласьць з асаблівым статусам[d] |
| Уваходзіць у | Blue Zone[d][2] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кальяры |
| Кіраўнік | Алесандра Тодэ[d] |
| Афіцыйныя мовы | італьянская мова і сардынская мова[d][3] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 384 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+1, UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | IT-88 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сарды́нія — востраў у Міжземным моры, знаходзіцца на захад ад Апэнінскага паўвострава паміж Сыцыліяй і Корсыкай, ёсьць другім паводле велічыні востравам Міжземнага мора. Уваходзіць у склад Італіі ў якасьці аўтаномнага рэгіёну (аўтаномнай вобласьці) Сардынія (італ. Regione Autonoma della Sardegna).
Ён разьмешчаны за 200 км на захад ад Апэнінскага паўвострава, за 200 км на поўнач ад Тунісу і за 16,5 км на поўдзень ад францускага вострава Корсыкі[4]. Сардынія ёсьць адным зь пяці італьянскіх рэгіёнаў з статутнай унутранай аўтаноміяй[5]. Рэгіён падзелены на шэсьць правінцыяў і два мітрапольныя гарады. Сталіцай і найбуйнейшым местам вострава ёсьць Кальяры. Насельніцтва Сардыніі на 2026 год перавышае 1,5 мільёнаў чалавек[6]. Карэнная сардынская мова і альгерскі дыялект каталянскай мовы маюць статус рэгіянальнай і нацыянальнай моваў згодна з заканадаўствам, але яны знаходзяцца пад сур’ёзнай пагрозай зьнікненьня. Рэгіянальнае заканадаўства таксама прадугледжвае пэўную ступень абароны і прызнаньня іншых моўных меншасьцяў вострава, як то сасарскай і галюрскай, а таксама табаркінскай лігурскай[7][8].
Дзякуючы разнастайнасьці ў экасыстэмах, як то гарам, лясам, раўнінам, рэкам, скалістым узьбярэжжам і доўгім пясчаным пляжам[9][10], Сардынію мэтафарычна апісваюць як «мікракантынэнт». У сучасную эпоху многія падарожнікі і пісьменьнікі ўзьвялічвалі прыгажосьць доўга некранутых краявідаў вострава, якія захоўваюць сьляды прагістарычнай цывілізацыі[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Buettner D. The Blue Zones (анг.): Lessons for Living Longer from the People Who've Lived the Longest
- ↑ https://www.elnacional.cat/ca/cultura/sardenya-politica-linguistica-catala-sard-alguer_283434_102.html
- ↑ Distance calculator for organisations - Erasmus+. erasmus-plus.ec.europa.eu (26.06.2025).
- ↑ Statuto - Regione Autonoma della Sardegna. www.regione.sardegna.it. Архіўная копія ад 06.04.2023 г.
- ↑ Resident population by age, sex and marital status on 1st January 2026. ISTAT (01.01.2026).
- ↑ Legge Regionale 15 ottobre 1997, n. 26 - Regione Autonoma della Sardegna. www.regione.sardegna.it. Архіўная копія ад 01.03.2021 г.
- ↑ Legge Regionale 3 Luglio 2018, n. 22. Regione autonoma della Sardegna – Regione Autònoma de Sardigna. Архіўная копія ад 05.03.2019 г.
- ↑ Fagiani, Caterina (31.07.2023) Altro che Seychelles: le 5 spiagge caraibiche d’Italia. theWise Magazine.
- ↑ Bellagamba, Valeria (11.04.2024) Sardegna, spiagge più belle e imperdibili: la guida completa. ViaggiNews.com.
- ↑ Serra, Marcello Sardegna quasi un continente. sardegnadigitallibrary.it. Архіўная копія ад 13.12.2018 г.