Перайсьці да зьместу

Рэймс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэймс
Населены пункт
Рэймская ратуша
Рэймская ратуша
Сьцяг Герб
Краіна Францыя
Рэгіён Гранд-Эст
Дэпартамэнт Марна
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Reims[d] Арно Рабінэ[d]
Геаграфія
Плошча 47,02 км²
Вышыня НУМ 93 м[1][2], 74 м[3] і 137 м[3]
Часавы пас
Каардынаты 49°15′46″ пн. ш. 4°02′05″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 179 380 чал. (2021)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 51100[4]
Узнагароды
Ваенны крыж 1939—1945 рокаў
Сайт ville-reims.fr
Рэймс на мапе Францыі
Рэймс
Рэймс
Рэймс

Рэймс (па-француску: Reims) — горад на паўночным усходзе Францыі, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Шампань-Ардэны, ён быў найбуйнейшым горадам гэтага рэгіёну). Насельніцтва на 2021 год — 179 380 чалавек. Паблізу ад гораду разьмешчаны Рэймскія горы, на якіх растуць вінаградні для вытворчасьці шампанскага.

Горад вядомы з I стагодзьдзя да н. э. як Дуракарторум. У 406 разрабаваны вандаламі, у 451 — гунамі. Недзе паміж 496 і 506 (першая дата лічыцца «афіцыйнай») Сьвяты Рэмі хрысьціў тут караля франкаў Хлёдвіга. Адначасова Хрысьціянства прынялі 3000 франскіх жаўнераў — гэта быў пачатак хрысьціянізацыі сучасных немцаў ды французаў, таму пачынаючы зь Людовіка VII (XII стагодзьдзе) большасьць францускіх каралёў былі каранаваны ў Рэймсе.

Іншыя славутасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Брама Марса (III стагодзьдзе)
  • Гала-рымскі крыптапортык (III стагодзьдзе)
  • Ратуша
  • Каралеўскі пляц з будынкам падпрэфэктуры й статуяй Людовіка XV
  • Гатэль Лё Вэргёр (XVI стагодзьдзе, цяпер Музэй Прыгожых мастацтваў)
  • Музэй капітуляцыі (будынак, у якім 7 траўня 1945 была падпісана дамова аб капітуляцыі Трэцяга Райху)
  • Музэй аўтамабіляў
  • Дамы́ шампанскага (Henri Abelé, Krug, Ruinart, Veuve Clicquot, Vraken-Pommery і іншыя)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. https://it-ch.topographic-map.com/map-k26ht6/Reims/?zoom=19&center=49.25808%2C4.03132&popup=49.25825%2C4.03119
  2. https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
  3. 1 2 База зьвестак францускіх камунаўНацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
  4. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.