Атгін
| Атґін лац. Atgin / Athin | |
| Otken | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Oto + Genno Oto + суфікс -кен (-ken) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Адгін |
| Вытворныя формы | Ядгін |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Атґін» | |
Атгі́н (Адгі́н) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Откен або Отген (Otken, Oetgen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[3], германскага *auð 'багацьце, спор'[4], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Аткгинович (1528 год)[8]; Томашъ Урбановичъ з съ Одкгиновичъ… Якубъ Юхновичъ з съ Одкгиновичъ… Ромашко Петьковичъ Одкгиновичъ… Петръ Духновичъ з Одкгиновичъ… з ыменья Одкгиновичъ (1567 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мацей Атгінавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kathrin Dräger, Oettgen, Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands
- ↑ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 452.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ↑ С. 846—847.