Генавэфа
Выгляд
| Ґенавэфа лац. Gienavefa / Hienavefa | |
| Genovefa | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Genno + Vivo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Генавефа, Генавэва, Генавіфа |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґенавэфа» | |
Генавэфа (Генавефа, Генавэва, Генавіфа) — жаночае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Генавэфа (Genovefa) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -веф- (-віф-, -вів-) — ад гоцкага *weif 'жанчына'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Genowifa (па 1700 годзе)[5]; pp. Adama y Gienowewy z Ogińskich Brzostowskich — starostów Dawgowskich, małżonków… Gienowewa… Gienowefa z Ogińskich Brzostowska — starościna Dawgowska… Gienoweffa (16 лютага 1751 году)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Генавэфа Парыская (каля 420 — каля 500) — Сьвятая, заступніца Парыжу
- Генавэфа Брабанцкая (каля 730 — каля 750) — гераіня сярэднявечнай легенды, дачка герцага Брабанту
- Генавэфа Бжастоўская з князёў Агінскіх (каля 1725—1792) — жонка кашталяна полацкага Aдaма Бжастоўскага
- Дзяніс Генавефа (1892—?) — беларус-каталік з ваколіцаў Стоўпцаў, які трапіў у нямецкіх палон у Другую сусьветную вайну[7]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 628.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 222.
- ↑ Mickienė I., Birbilaitė I. Moterų įvardijimas XVIII amžiaus pradžioje: Telšių bažnyčios krikšto metrikų studija // Respectus philologicus. Nr. 19 (24), 2011. P. 163.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 527—529.
- ↑ arolsen-archives.org, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі