Перайсьці да зьместу

Савігін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sawkin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Soava + Ginn
Soava + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Саўгін, Савукін, Соўгін, Саўген, Шаўген, Шалген, Жаўгін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Савіґін»

Савігін, Саўгін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Соўгін (Савукін, Жаўгін).

Саўкін (Sawkin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Савігін азначае «зачатак сонца»[6].

Германскае паходжаньне імя Сяўгіна сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Совикгину чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; людеи… Совигиновичъ[10], а Ратовту… Совъкгин[11] (1440—1492 гады); земли пустое тяглое у в Ошменскомъ повете на имя Совкгиновъщины… Совкгиновъщина (29 і 30 верасьня 1507 году)[12]; на бояриню Виленьского повета Янушковую Совкгиновича (22 сакавіка 1525 году)[13]; Юръи Совкгиновичъ (1567 год)[14]; одно Савъкгинами… продка нашого Совикгина… того Савикгина… тот Савикгинъ (9 чэрвеня 1614 году)[15]; Лаврин Солгин, Ян Солгин (1655 год)[16]; Hieronim Sowgin… Piotr Jurewicz Sowgin[17], Heliasz Żawgin[18] (1667 год); ia Jan Jurewicz Sawgin — kanonik Smoleński (7 жніўня 1690 году)[19]; Jan Sowgin (19 жніўня 1754 году[20], 18 лютага 1769 году[21], 6 лютага 1786 году[22]); Tadeusz Sowgin (11 лютага 1784 году[23], 6 лютага 1786 году[24], 10 лютага 1791 году[25]); Wincenty Sawukin (1808 год)[26]; Katarzyna Saugieniewicz (1814 год)[27]; Anna Szałgieniewicz (1835 год)[28]; Jan Szawgieniewicz (1846 год)[29].

Саўгіны і Соўгіны — літоўскія шляхецкія роды[31].

У XVI ст. існавала гаспадарскае сяло Саўгінавічы (Савгиновичи) у Жамойцкім старостве[32].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Harrison H. Surnames of the United Kingdom: A Concise Etymological Dictionary. Vol. 2. — London, 1918. P. 137.
  2. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  5. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25 .
  7. Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
  8. Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
  9. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  10. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 221.
  13. Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 158.
  14. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 738.
  15. Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 382.
  16. Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 64.
  17. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 302.
  18. Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 394.
  19. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 261.
  20. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 109.
  21. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 236.
  22. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 422.
  23. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 371.
  24. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 416—417, 423.
  25. Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 469.
  26. Wiejsieje, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  27. Rudniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  28. Stare Troki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  29. Rudniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  30. Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 504.
  31. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  32. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 285.