Кінюш
Кінюш лац. Kiniuš | |
Kynosz | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ginn + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кінш, Гінюш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кінюш» |
Кінюш, Кінш, Гінюш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гін (Ginn) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[2] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kinosz[4]: Kynosz (1465 год)[5].
У 1580 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Gensch, Welouiensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яшъко Киншовичъ[7], Петько Кгинюшевич[8], Станиславъ Киншевичъ[9] (1528 год); боярын господарский повета Городеньского… на дядка своего, боярына господарского Станислава Кгинюшевича (20 кастрычніка 1533 году)[10]; Станко Кинюшевич, Петко Кинюшевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[11]; Павелъ Петровичъ Кгинюшовичъ (1567 год)[12]; печатью и съ подписомъ руки его милости пана Крыштофа Кгинюша (10 лютага 1617 году)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яшка Кіншавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пецька Гінюшавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Кіншавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станька і Петка Кінюшавічы — гарадзенскія баяры, якія ўпамінаюцца паміж 1536 і 1537 гадамі
- Мальгарэта Юр’еўна Кіншовіч Скірдвойнава — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[14]
- Баляслаў Генюш (Geniusz) — шляхціч зь Бельскага павету, высланы ўладамі Расейскай імпэрыі ў Табольск[15]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. S. 444.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 201.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 71.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 124.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 73.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 689.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 6. — Вильна, 1869. С. 80.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 1.
- ^ Bozik E. Bohaterowie sprzed 150 lat // Powstanie 1863. Podlaskie epizody. — Supraśl, 2014. S. 370.