Гінівойша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginno + Woyscha
Ginno + Wiso
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінівойша»

Гінівойша (Гінівойш) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[1]), а аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) — ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[2] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[3][4] (пазьнейшай -вайс-[5]). Такім парадкам, імя Гінівойш азначае «пачатак паляваньня»[6]. У гістарычных германскім арэале адзначалася імя Genuis[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Курклях. Кгинивоишу чотыри чоловеки[8], а то пану Петрашу дато… Кгинивоишъ[9] (1440—1492 гады).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 43.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]