Сонкін
Сонкін лац. Sonkin | |
Sunken | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sunna + Genno Sunna + суфікс -кен (-ken) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сонгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сонкін» |
Сонкін, Сонгін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сункен (Sunken) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунгард, Сунігайла, Сонгуць; германскія імёны Sungart, Sunigelo, Sunegod) паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Солшниках. Сонкину тые люди (1440—1492 гады)[6]; з ыменья Сонкгиновского… Петръ Григоревичъ Сонкгинъ… зъ села Сонкгиновского… Станиславъ Григоревичъ Сонкгиновичъ (1567 год)[7]; паней Зофии Адамовны Бартошевича Марьтиновой Сонъкгиновой подъсудъковой Лидъской (1596 год)[8]; Songiniszki (1744 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Эйшыскай парафіі існавала ваколіца Сангінішкі (Songiniszki)[11].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 33.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 759, 763.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 481.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 216.
- ^ Parafia ejszyska w 1843 r., Genealogia Wileńszczyzny