Навасёлкі (Асіпавіцкі раён)
| Навасёлкі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Асіпавіцкі |
| Сельсавет | Сьвіслацкі |
| Першыя згадкі | XVII стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°29′10″ пн. ш. 28°54′15″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 53 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2235 |
| Паштовы індэкс | 213714 |
| Нумарны знак | 6 |
| Навасёлкі на мапе Беларусі ± Навасёлкі | |
Навасёлкі[1] — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Сьвіслацкага сельсавету. Разьмешчаная за 35 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава на лініі Асіпавічы — Магілёў, 120 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Градзянка — Сычкава. Па паўднёвым захадзе мяжуе зь лесам, на паўночным усходзе ручай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1640 годзе ўзгадваецца як сяло ў складзе маёнтку Вязаўніца Менскага павету Менскага ваяводзтва. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расейскай імпэрыі. У 1827 годзе ўваходзіла ў склад Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1884 годзе адчыненая школа. У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Пагарэльскай воласьці. Сёньня маюцца пачатковая школа, ветэрынарны участак, крама. Адна з вуліц вёскі названая іменем Героя Савецкага Саюзу Дарафея Леўчанкі(ru), які загінуў 15 жніўня 1941 году ў баі каля вёскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 53 жыхары
- 2007 год — 77 жыхароў, 44 двароў
- 1999 год — 116 жыхароў
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 3 км на ўсход ад вёскі, на беразе ракі Бярэзна захавалася гарадзішча, якое датуецца IV—V, XI—XIII ст., што сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з глыбокай стараджытнасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 68
- ↑ Навасёлкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 117-118