Перайсьці да зьместу

Сьвіслацкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Сьвіслацкі замак
Зашчышча, 1928 г.
Зашчышча, 1928 г.
Краіна Беларусь
Вёска Сьвіслач
Каардынаты 53°25′54.69″ пн. ш. 28°58′42.06″ у. д. / 53.4318583° пн. ш. 28.97835° у. д. / 53.4318583; 28.97835Каардынаты: 53°25′54.69″ пн. ш. 28°58′42.06″ у. д. / 53.4318583° пн. ш. 28.97835° у. д. / 53.4318583; 28.97835
Дата заснаваньня XII ст.
Сьвіслацкі замак на мапе Беларусі
Сьвіслацкі замак
Сьвіслацкі замак
Сьвіслацкі замак
Сьвіслацкі замак на Вікісховішчы

Сьвіслацкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Сьвіслачы. Знаходзіўся на мысе правага берага ракі Бярэзіны пры ўтоку Сьвіслачы. Існаваў у XII—XVII стагодзьдзях.

Драўляны замак у Сьвіслачы існаваў з XII ст., аднак у першай палове XІІІ ст. яго спалілі. У 1506 годзе замак разам зь местам разбурылі крымскія татары, у 1535 годзе — маскоўскія войскі. Ужо ў 1501 годзе замак меў пальную зброю, у тым ліку гарматы.

За часамі казацка-сялянскай вайны (1648—1651) у 1648 годзе замак захапіў аддзел палкоўніка Г. Бута колькасьцю каля 1 тысячы чалавек. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1654 году замак захапілі казацкія загоны Івана Залатарэнкі. З таго часу ў дакумэнтах зьвесткі пра замак больш не сустракаюцца.

У сярэдзіне XVІІ ст. замкавая пляцоўка мела форму прастакутніка (72,8 × 63,5 м), аддзялялася ад астатняга плято шырокім (каля 15 м) дугападобным ровам і ўмацоўвалася з краю земляным валам. Над узроўнем вады Замчышча ўзвышалася на 12 м.

Паводле пляну замка (1647 год), зробленага ўладальнікам Сьвіслачы князем Багуславам Радзівілам, існавала 3 вежы, у тым ліку ўязная брама, і 2 дзялянкі сьценаў-гародняў даўжынёй 39 м і 35,8 м. На самым мысе разьмяшчалася пабудова ў форме прастакутніка (відаць, дом адміністратара). На іншым пляне Багуслава Радзівіла, апроч замка, прысутнічае дзялянка тэрыторыі паміж Бярэзінай і Сьвіслаччу. У месцы найбольш блізкага працяканьня іх адна каля адной знаходзіліся земляны вал з брамай на ім і абарончы роў, які запаўняўся водамі рэк. Другая брама разьмяшчалася з боку моста цераз раку Сьвіслач[1].

  1. ^ Ткачоў М. Свіслацкі замак // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 264.