Славуціч
| Славуціч лац. Słavucič | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская | ||||
| Раён | Вышгарадзкі | ||||
| Тэрытарыяльная грамада | Славуціцкая | ||||
| Дата заснаваньня | 1986 | ||||
| Горад з | 1987 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 145 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°31′21″ пн. ш. 30°43′05″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-4579 | ||||
| Паштовыя індэксы | 07100 | ||||
| КОАТУУ | 3211500000 | ||||
| Сайт | e-slavutich.gov.ua | ||||
| Славуціч на мапе Ўкраіны Славуціч | |||||
Гэты артыкул зьвязаны з гэткімі актуальнымі падзеямі: Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022). Інфармацыя можа хутка зьмяняцца ў залежнасьці ад іхняга далейшага разьвіцьця. Некаторыя навіны пазьней могуць стаць непацьверджанымі. Апошнія зьмены ў гэтым артыкуле могуць не адлюстроўваць актуальную інфармацыю. |
Славу́ціч (па-ўкраінску: Славутич) — места ў Вышгарадзкім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 2,53 км². Насельніцтва 20 000 чал. (2024)[3].
Славуціч пабудаваны пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) адмыслова дзеля разьмяшчэньня эвакуяванага пэрсаналу станцыі. Тэрыторыя места ёсьць эксклявам Кіеўскай вобласьці на тэрыторыі Чарнігаўскай.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славуціч разьмешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобылю і 200 км ад Кіеву. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласьці (места абласнога значэньня).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славуціч — адно з наймаладзейшых местаў Украіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па Чарнобыльскай катастрофе, каб разьмясьціць у ім працаўнікоў АЭС зь сем’ямі, эвакуяваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.
Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 зь якіх у часе катастрофы былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка(uk), што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.
Славуціч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азэрбайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Летувіскай, Расейскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў[4], якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.
Пасьля рашэньня пра датэрміновае закрыцьце Чарнобыльскай АЭС пазбавілася працы большасьць насельніцтва, якое працавала на ёй. ЧАЭС таксама на 85% напаўняла бюджэт места.
Да 2020 року зьяўляўся местам абласнога значэньня. Пасьля правядзеньня адміністрацыйнай рэформы паніжаны да места раённага значэньня і ўключаны ў склад Вышгарадзкага раёну[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1989 | 1992 | 1998 | 2001 | 2008 | 2011 | 2018 |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 11 364 | 21 100 | 26 200 | 24 402 | 24 391 | 24 492 | 24 983 |
У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | беларуская | армянская |
|---|---|---|---|
| 55,42% | 42,58% | 1,25% | 0,26% |
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзейнічаюць чатыры агульнаадукацыйныя школы, ліцэй, юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, шэсьць дзіцячых садкоў.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Дорн (1988) — украінскі сьпявак, тэлевядоўца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року — Кіеў.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
- ↑ https://texty.org.ua/articles/112052/misto-utopiya-yak-slavutych-mriye-staty-mistom-reabilitaciyi-vijskovyh/
- ↑ Sébastien Daycard-Heid. (24 красавіка 2006) A second life for the inhabitants of Chernobyl (анг.) Cafébabel Праверана 27 красавіка 2016 г.
- ↑ Кузьмін, Андрій (7 жніўня 2020) Куди зникли 354 райони? Анатомія гучної реформи Повний текст читайте тут: https://m.glavcom.ua/publications/kudi-znikayut-rayoni-pislyamova-do-guchnoji-reformi-zelenskogo-697326.html (укр.). Главком. Праверана 25 сакавіка 2022 г.