Пяскоўка
| Пяскоўка лац. Piaskoŭka | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская | ||||
| Раён | Бучанскі | ||||
| Першыя згадкі | 1608 год | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 48 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 139 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°42′28″ пн. ш. 29°35′42″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 4577 | ||||
| Паштовы індэкс | 07821 | ||||
| КОАТУУ | 3221055600 | ||||
| Пяскоўка на мапе Ўкраіны Пяскоўка | |||||
Пяскоўка (па-ўкраінску: Пісківка) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Пяскоўскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1608 годзе пан Мікалай Макаравіч-Івашэнцавіч, пакінуўшы за сабою Макараў (Варонін), астатнія добры падзяліў паміж сынамі ад першай жонкі Ганны Харлінскай. Крыштаф атрымаў Андрэеўку, Азершчыну, Пяскоўку і Запрудзічы; Аляксандар — Матыжын і Капіеўку; Барадзянка і Забуян-балота дасталіся Андрэю[1].
Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 2 агароднікаў сяла Пяскоўка пана Крыштафа Макаравіча, якое трымаў у заставе пан Аляксандар Алексіч, выбіралася па паўтара злотых[2].
У 1640 годзе Крыштаф Макаравіч прадаў Барадзянскі маёнтак Андрэю Драгаеўскаму. У транзакцыі вялося пра двор і мястэчка Казятычы альбо Барадзянка з фальваркам, сяло Дружня з дваром і фальваркам, сёлы Загальцы, Качалы, Пяскоўка, Аляксандравая Воля, Новая Грэбля з падданымі цяглымі й няцяглымі, з баярамі служылымі й путнымі, з агароднікамі й падсуседкамі, з усімі працамі, чыншамі ды інш./[3].
Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 6 дымоў (×6 — каля 36 жыхароў) сяла Пяскоўка пана Андрэя Драгаеўскага, харунжага люблінскага, выбіралася 3 злотых[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяскоўка апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1925 годзе сяло Пяскоўка — у Барадзянскім раёне Кіеўскай акругі УССР.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569-1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. – Київ: Дух і Літера, 2016. С. 275
- ↑ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 367
- ↑ Edward Rulikowski. Borodzianka // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1880. T. I. S. 316—317
- ↑ Архив ЮЗР. — С. 495
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)