Руды лес
Каардынаты: 51°22′48″ пн. ш. 30°02′57″ у. д. / 51.38011° пн. ш. 30.04908° у. д.
Руды лес (па-ўкраінску: Рудий ліс), часам Іржавы лес, Чырвоны лес — каля 10 км² дрэваў, што атачаюць Чарнобыльскую АЭС. Назва «Руды лес» паходзіць ад чырвона-бурага колеру соснаў, пасьля таго як яны ўвабралі найбольшую долю выкіду радыёактыўнага пылу падчас выбуху рэактара ў 1986 годзе[1]. Падчас работаў па дэзактывацыі тэрыторыі лес быў зьнесены бульдозэрамі і захаронены[2]. На сёньняшні дзень Руды лес зьяўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у сьвеце[3].
Катастрофа і дэзактывацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Руды лес знаходзіцца ў зоне адчужэньня; гэтая тэрыторыя атрымала найвялікшыя дозы радыяцыі пасьля Чарнобыльскай катастрофы, у дадатак да пазьнейшых аблокаў дыму і радыеактыўнага пылу, якія моцна забрудзілі лясную тэрыторыю. Выбух і пажар на чацьвертым энэргаблёку ЧАЭС спрычыніў моцнае забруджваньне грунту, вады і атмасфэры радыяцыяй, эквівалентнай 20 атамным бомбам, скінутым на Хірасіму і Нагасакі[4].
Падчас работы па дэзактывацыі большасьць дрэваў была зьнесеная бульдозэрамі і захароненая па траншэях, якія былі пакрытыя тоўстым слоем пяску і засаджаныя маленькімі хваёвымі дрэўцамі[5]. Выказваліся засьцярогі, што з часам раскладаньня мёртвых дрэваў радыяцыя можа прасачыцца ў грунтовыя воды, таму пасьля катастрофы ўсе жыхары навакольных тэрыторыяў былі эвакуяваныя.
Запаведнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі людзі пакінулі гэты абшар у 1986 годзе, на іх месца, нягледзячы на радыяцыю, прыйшлі розныя прадстаўнікі жывёльнага сьвету. На флёру і фаўну Рудога лесу значна паўплывала радыёактыўная забруджанасьць. Мяркуецца, што біяразнастайнасьць Рудога лесу павялічылася цягам наступных гадоў пасьля катастрофы[6]. Таксама паведамляецца пра некаторыя чэзлыя дрэвы на тэрыторыі[1] .
На сёньняшні дзень Руды лес зьяўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у сьвеце[3]. Тым ня менш, гэты абшар стаў надзвычай утульным месцам для размнажэньня шматлікіх відаў пад пагрозай зьнікненьня. У 1996 годзе дакумэнтальны фільм BBC «Inside Chernobyl’s Sarcophagus» (Унутры Чарнобыльскага саркафагу) паказаў, як са шчылінаў будынку колішняга рэактара вылятаюць птушкі. Доўгатэрміновае ўзьдзеяньне радыеактыўных ападкаў на флёру і фаўну рэгіёну дагэтуль да канца не дасьледвана. Адзначалася наяўнасьць буслоў, баброў, ваўкоў і некаторых драпежных птушак[7][8]
Сучасны стан
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сёньняшні дзень узровень радыяцыі на тэрыторыі Рудога лесу не перавышае аднаго рэнтгена за гадзіну, але агульным паказьнікам зьяўляецца колькасьць у 10 мілірэнтгенаў у гадзіну. Больш за 90% радыеактыўных рэчываў Рудога лесу скопленыя ў грунце[5].
Навукоўцы плянуюць выкарыстоўваць горад Прыпяць і яго ваколіцы ў якасьці ўнікальнай лябараторыі для мадэляваньня расьсейваньня радыянуклідаў пасродкам выбуху бруднай бомбы альбо атакі хімічнымі або біялягічнымі рэчывамі. Абшар прапаноўвае выдатную магчымасьць сыстэмна зразумець шлях радыяактыўных ападкаў цераз гарадзкую і сельскую мясцовасьць[9].
Прырода на гэтай тэрыторыі ня толькі здолела выжыць, але і закрасаваць празь яўную адсутнасьць чалавека. Абшар раптоўным чынам стаў радыялягічным запаведнікам. Раней меркавалася пра наяўнасьць зьнешняй дэфармаванасьці жывёлаў пасродкам хаатычных мутацыяў, аднак пазьней гэта не было даказана, акрамя частковага альбінізму ў ластавак. На дадзены момант навукоўцаў непакоіць наяўнасьць стронца-90 і цэза-137 у грунце Рудога лесу, пэрыяд паўраспаду якіх складае 30 гадоў. Таксама выказваюцца няўсьцешныя здагадкі пра магчымасьць узьдзеяньня радыяцыі на некалькі наступных пакаленьняў[10][11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wildlife defies Chernobyl radiation, by Stefen Mulvey, BBC News April 20, 2006.
- ^ Chernobyl's continuing hazards, by Stefen Mulvey, BBC News
- ^ а б "Chernobyl - Part One". BBC News. Праверана 17 красавіка 2011 г.
- ^ Back to wild PDF
- ^ а б A Natural History of Chernobyl, by Mary Mycio, Wormwood Forest: A Natural History of Chernobyl
- ^ The Chernobyl nuclear disaster and subsequent creation of a wildlife preserve, Letter to the Editor, Robert J.Baker, Texas Tech University and International Radioecology Laboratory
- ^ In Focus: Chernobyl. IAEA Report. Праверана 2006-03-29 г.
- ^ Chernobyl: The True Scale of the Accident, by International Atomic Energy Agency/World Health Organization/United Nations Development Programme, September 5, 2005.
- ^ A Radioactive Ghost Town's Improbable New Life Праверана 2008-06-06 2005 г.
- ^ Microsoft Word - !!MASTERDOC cesium dr3 mar2 ac.doc
- ^ https://web.archive.org/web/20120716194240/http://ag.arizona.edu/swes/chorover_lab/pdf_papers/Bostick%20et%20al.,%202002.pdf