Перайсьці да зьместу

РБМК

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

РБМК (рэактар вялікай магутнасьці канальны) — сэрыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР з 1960-х да 1980-х гадоў. Эксплюатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расеі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Ўкраіне на Чарнобыльскай АЭС, пасьля катастрофы на якой рэактары гэтай сэрыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобыльскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўсюджаны ў савецкай атамнай энэргетыцы. Галоўным канструктарам рэактарнай устаноўкі быў акадэмік Мікалай Даляжаль. Навуковае кіраўніцтва ажыцьцяўляў Курчатаўскі інстытут і акадэмік Анатоль Аляксандраў.

Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае разьвіцьцё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў сэрыі МКЭР.

Характарыстыкі РБМК

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
ХарактарыстыкаРБМК-1000РБМК-1500РБМКП-2000
(праект)
Цеплавая магутнасьць рэактару, МВт320048005400
Электрычная магутнасьць энэргаблёку, МВт100015002000
ККДз блёку, %31,331,337,0
Ціск пары перад турбінай, атм656565
Тэмпэратура пары перад турбінай, °С280280450
Памер актыўнай зоны, м:   
   высата776
   дыямэтар (шырыня×даўжыня)11,811,87,75×24
Загрузка ўрана, т192189220
Узбагачэньне, % 235U   
   выпарвальны канал2,6-2,82,6-2,81,8
    перагравальны канал——2,2
Колькасьць каналаў:   
   выпарвальных169316611744
   перагравальных——872
Сярэдняе выпальваньне, МВт·сут/кг:   
   у выпарвальным канале25,525?20,2
   у перагравальным канале——18,9
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметар×таўшчыня), мм:   
   выпарвальны канал13,5×0,913,5×0,913,5×0.9
    перагравальны канал——10×0,3
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў:   
   выпарвальны каналZr + 2,5% NbZr + 2,5% NbZr + 2,5% Nb
   перагравальны канал——Нержавеючая сталь
Схема РБМК-1000

Рэактары РБМК выкарыстоўваліся на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.

Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блёкаў. Графіт выконвае ролю запавольніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяцца касэты зь ядзерным палівам, а праз большасьць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што запавольвае нэўтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіраваньня, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна зьмяняць інтэнсіўнасьць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналягічныя каналы часткова выпарваецца, і пасьля, у барабане-сэпаратары, пара аддзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.

У рэактары РБМКП-2000 плянавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасьцю, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перагравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпэратуру, што павялічвала б ККДз атамнай станцыі.