Барадзянка
| Барадзянка лац. Baradzianka укр. Бородянка | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Кіеўская | ||||
| Раён | Бучанскі | ||||
| Першыя згадкі | ?[a] | ||||
| Мястэчка з | 1957 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 9,463 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 139 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 50°38′40″ пн. ш. 29°55′20″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380 4577 | ||||
| Паштовы індэкс | 07800 — 07805 | ||||
| КОАТУУ | 3221055100 | ||||
| Сайт | bsr.gov.ua (укр.) | ||||
| Барадзянка на мапе Ўкраіны Барадзянка | |||||
Барадзя́нка (па-ўкраінску: Бородя́нка) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Здвыж. Цэнтар Барадзянскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамады. Колькасьць насельніцтва на пачатак 2022 г. складала 12 832 асобы[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1608 годзе пан Мікалай Макаравіч-Івашэнцавіч, пакінуўшы за сабою Макараў (Варонін), астатнія добры падзяліў паміж сынамі ад першай жонкі Ганны Харлінскай. Крыштаф атрымаў Андрэеўку, Азершчыну, Пяскоўку і Запрудзічы; Аляксандар — Матыжын і Капіеўку; Барадзянка і Забуян-балота дасталіся Андрэю[2].
27-м красавіка, 8 і 12 чэрвеня 1618 году, пазначаныя судовыя акты што да наездаў падданых сужэнства Філона і Ганны Катэльніцкіх зь сяла Казятычы альбо Барадзянка і рабункаў маёмасьці ў сяле Шыбенае пячэрскіх базылянаў і ў добрах паноў Марка і Гераніма Трыпольскіх. 2 і 31 ліпеня 1624 году вырашалася справа спагнаньня сумы ў 1 280 злотых з пана Крыштафа Макаравіча-Івашэнцавіча, «względem wybicia z dóbr Koziatycz nazwanej Borodzianka i przysiołka Zabełocza», на рахунак пані Ганны Катэльніцкай.
21 красавіка 1625 году Крыштаф і Ганна зь Яловічаў Малінскіх Макаравічы Івашэнцавічы заставілі Аляксандру і Тэадоры Балычанцы Алексічам мястэчка Казятычы/Барадзянка, сёлы Дружня, Аляксандрава Воля, Загальцы Малыя або Качалы, Загальцы Вялікія за суму ў 19 650 злотых[3]. Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 3 дымоў osiadłych і з 2 агароднікаў сяла Казятычаў[b] пана Крыштафа Макаравіча, якое трымаў у заставе пан Аляксандар Алексіч, выбіралася адпаведна па тры і па паўтара злотых[4].

У 1634 годзе Самуэль Лашч, стражнік каронны, спаслаўшыся на радзінныя сувязі, дамогся ад Крыштафа Макаравіча згоды на продаж Макарава і Барадзянкі. І хоць у 1638 годзе судовай ухвалай той гвалтоўны продаж быў скасаваны, С. Лашч пэўны час працягваў валодаць добрамі[2]. Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, з «нованабытых» 168 дымоў Макарава Самуэля Лашча выбіралася 168 злотых, з 103 дымоў Барадзянкі alias Казятычаў 103 зл., з 70 дымоў Загаля (Загальцаў) 70 зл., з 11 дымоў Дружні 11 зл., з 4 дымоў Качалаў 4 зл., з 12 дымоў Пяскоўкі 12 зл.[5]. Але ў тым жа 1640 годзе законны дзедзіч Крыштаф Макаравіч прадаў свае правы на Барадзянскі маёнтак Андрэю Драгаеўскаму. У транзакцыі вялося пра двор і мястэчка Казятычы альбо Барадзянка з фальваркам, сяло Дружня з дваром і фальваркам, сёлы Загальцы, Качалы, Пяскоўка, Аляксандравая Воля, Новая Грэбля з падданымі цяглымі й няцяглымі, з баярамі служылымі[c] й путнымі, з агароднікамі й падсуседкамі, з усімі працамі, чыншамі ды інш.[6].
У 1642 годзе Андрэй Драгаеўскі памёр, а ягоная ўдава Эльжбэта Гарнастаеўна выйшла замуж за Мікалая Абрамовіча, ваяводу амсьціслаўскага.

16 красавіка 1650 году ў Жытомірскі гродзкі суд пададзена пратэстацыя Паўла Шчэнеўскага ў сувязі з нападам 8 ліпеня 1648 году на яго двор у сяле Ханеў (Падгайнае) паўстанцаў зь сяла Унін, мястэчка Барадзянка і інш., ды разрабаваньне рознай маёмасьці, падрыхтаванай да эвакуацыі. 16 ліпеня 1650 году ў судовыя акты трапіў датаваны 2-м чэрвеня ўнівэрсал пана Мікалая Абрамовіча, ваяводы троцкага, генэрала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, да сваіх падданых зь местаў Гарнастайпаль, Самуэльпаль, Казаровічы, Барадзянка і з навакольных сёлаў пра прызначэньне адміністратарам іхных валасьцей пана Даніэля Юрыя Вароніча з усімі паўнамоцтвамі[7].
У студзені 1654 году стольнік Василий Кикин, пасланы з Масквы да Кіеўскага палку, прыводзіў да прысягі на вернасьць Расейскай дзяржаве жыхароў 22 местаў, сярод якіх былі Барадзянка, Макараў, Гастомель і Чарнобыль[8].
У 1659 годзе ігумен Феадосій і чарняцы Кіеўскага Міхайлаўскага (Залатаверхага0 манастыра выкарысталі зручны момант, каб завалодаць шляхецкімі добрамі, білі чалом маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу. 31 сьнежня т. г. манарх выдаў пажаданую для іх грамату[9]:
...И мы, великий гсдр цр и великий княз, Алексий Михайлович всея Великия и Малыя и Белыя Россиі самодержец, Михайловского мнстра игумена Феодосия з братиею пожаловали теми шляхетскими маетностями: Бородянкою, Новою Греблею, Загалцами, да на Полесю за Припетю двема деревенками: Мосанами и Красносельем со всеми доходи буде те маетности нне впусте и никто ими не владеет и впредь о тих маетностях спору и челобитя от казаков не будет велели владеть им и на те маетности велели им дат ншу великого гсдря жаловалную грамоту за ншею гсдрскою печатью и по ншей гсдрской милости Михайловского мнстра игумену Феодосию з братиею и хто по нем иний игумен и братия будут тими маетностями, селцом Бородянком доходи всякия збирать попрежнему, как имано напред сего.Дана ся нша царскаго величества жалованная грамота в ншем црстующем граде Москве лета от создания миру 7168 мсца декабра 31 дня.
У хуткім часе тое маскоўскае падараваньне пацьвердзіў унівэрсалам украінскі гэтман Юрый Хмяльніцкі[10]:
...Всей старшине и черни Войска его царского вел: Запор: и всякого стану людем, которым колвекъ о томъ ведати належит. Іжъ яко его царское вел. изволил з побожности своей, пожаловавши на монастыр святого Золотоверхого Михайла Киевский, надал повагою своею царскою оной для выживленя братіи маетности лядскіе, называемыи Бородянку, Новую Греблю и Загальце, а на Полесю за Припетю, Мосаны и Красноселля: так и мы не в чом воле и наданя его царского вел: не нарушаючи, ведлуг грамоты царской, мы иж вновъ наданыи маетности вышменованыи от его царского вел: сим нашим варуемъ уневерсаломъ, абы нехто з старшины и черни Войска его царского вел: Запорозкого и всякого стану людей помененым законникам моныстыра Золотоверхо[го] Михайловского Киевского в обнятю вышъменованых маетностий в спокойном держаню и пожитковъ з ных уживаню найменшею не был перешкодою и нехто в тые маетности не втручался, под срокгим каранем войсковым и повторе напоминаемъ. З Чигрина, 22 фебруаріа, року 1660. Юрей Хмелницкий, рукою власною.
Пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году, Барадзянка і іншыя сёлы вярнуліся да паноў-шляхты, падданых Рэчы Паспалітай. Згодна зь люстрацыяй падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 50 дымоў (×6 — каля 300 жыхароў) места Барадзянка пана Андрэя Драгаеўскага, харунжага люблінскага, выбіралася 13 злотых. Пазьней 55 дымоў мяшчанаў і сялянаў з усёй Барадзянскай włości з-за гвалту, як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшла ў іншыя, больш спакойныя мясьціны, пра што 4 кастрычніка 1686 году паведаміў пад прысягай у Оўруцкім гродзкім судзе Іван Ермачэнка з Казаровічаў[11].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барадзянка апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году мястэчка — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.
У парэформавы пэрыяд Барадзянка стала цэнтрам аднайменнай воласьці. На 1885 год тут налічвалася 219 двароў з 1599 жыхарамі, дзейнічалі царква, каталіцкая капліца, сінагога, малітоўны дом, валасная управа, 8 піўных, 5 лавак, 2 вадзяныя млыны і 1 вятрак. За 11 вёрст – дзегцярны завод, за 18 вёрст – смалярня[12].
На 1900 год у 469 дварах уладальніцкага мястэчка Барадзянка налічвалася 1412 мужчынскага і 1438 жаночага полу жыхароў, усяго — 2850 чалавек. Зямлі ў мястэчку — 24669 дзесяцін, зь якіх 22434 дз. належалі абшарніку графу Юзафу Шэмбэку, 54 дз. — цэркве, 2180 дз. — сялянам. Гаспадарка Шэмбэка, якой кіраваў Піліп Саўранскі, вялася паводле дзесяціпольнай сыстэмы, а сялянская — паводле трохпольнай. У мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і аднакласная прыходзкая школа, рыма-каталіцкая капліца, габрэйскі малітоўны дом, вадзяны млын і 9 ветракоў, 7 кузьняў, 2 гарбарні, 1 казённая вінная лаўка і 1 піўная Кіеўскага акцянэрнага таварыства, лякарня з адным доктарам, 1 фельчарам і павітухай, аптэчны склад, земская пошта. У сельскім банку на 1 студзеня 1900 г. было наяўнымі 16 рублёў 58 капеек, у ссудзе – 11076 рублёў, а ў хлебазапасным магазыне – хлеба 669 чвэрцяў азімага і 335 чв. яравога. У мястэчку праводзілася 12 аднадзённых кірмашоў на год. Пажарны абоз складаўся з 1 пажарнага насоса, 6 бочак эканамічных і 3 грамадзкіх, 4 багроў[13].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1925 годзе мястэчка Барадзянка — раённы цэнтар Кіеўскай акругі УССР.
Падчас уварваньня Расеі ў Украіну ў 2022 годзе расейскія бамбардзіроўкі разбурылі ў мястэчку Барадзянка дамы, у выніку чаго загінулі сотні людзей.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1959 — 4 116 чал.
- 1970 — 5 120 чал.
- 1979 — 7 899 чал.
- 1989 — 12 907 чал.
- 2001 — 12 535 чал.
- 2015 — 13 235 чал.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пра сяло з назвай Казятычы пад 1190 г. няма згадкі ні ў адным рускім летапісе. Эдвард Рулікоўскі пісаў, што ў XV ст. Казятычы маглі належаць нейкаму князю Раману. Меркаваньне заснаванае на тым, што ў XVI ст. спадкаемцамі ягоных добраў, сярод якіх сяло Загальцы, паводле Літоўскай мэтрыкі, выступілі браты Івашэнцавічы. У XVII ст. апошнія валодалі і суседнімі з Загальцамі Казятычамі альбо Барадзянкай, раней ні ў адной крыніцы не названымі. Тут вядзецца хіба пра лягічнае дапушчэньне: Казятычы мусілі існаваць здаўна. Але чаму няма пісьмовых зьвестак?..
- ↑ Запісана: sioła Koziarycz.
- ↑ Тое, што і панцырныя баяры, якія ў пер. пал. XV — XVIII ст., на ўмовах бясплатнага карыстаньня зямлёй прысягалі спраўна несьці вайсковую службу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Колькасьць насельніцтва Украіны на 1 студзеня 2022 г.
- 1 2 Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569-1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. – Київ: Дух і Літера, 2016. С. 275
- ↑ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 211, 277, 280, 383, 645, 647
- ↑ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 367
- ↑ Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 237-238
- ↑ Edward Rulikowski. Borodzianka // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1880. T. I. S. 316—317
- ↑ Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 141, 168
- ↑ Воссоединение Украины с Россией. Документы и материалы в трёх томах. Т. 3. 1651 — 1654 гг. — Москва: Изд. АН СССР, 1953. С. 517
- ↑ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 310
- ↑ Універсали Івана Мазепи (1687 – 1709). – Київ; Львів, 2006. Частина ІІ. Додаток І. № 14. С. 439
- ↑ Архив ЮЗР. — С. 495, 552
- ↑ Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 3.: Губернии Малороссийские и юго-западные: Харьковская, Полтавская, Черниговская, Киевская, Волынская, Подольская. – С.-Петербург: Центр. статист. комитет, 1885. С. 150
- ↑ Список населённых мест Киевской губернии. — Киев, 1900. С. 27 — 28
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Edward Rulikowski. Borodzianka // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1880. T. I. S. 316—317
- Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Cities & towns of Ukraine (анг.)
- Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2015 zip (укр.)