Перайсьці да зьместу

Людовік I Пабожны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людовік I Пабожны

Людовік I Пабожны (па-лацінску: Ludovicus Pius, па-француску: Louis le Pieux, па-нямецку: Ludwig der Fromme; 77820 чэрвеня 840) — кароль Аквітаніі (781814), кароль франкаў і імпэратар Захаду (814840) з дынастыі Каралінгаў.

Людовік Пабожны стаў апошнім адзіным кіраўніком адзінай Франкскай дзяржавы. Успадкаваўшы трон пасьля сьмерці свайго бацькі, імпэратара Карла Вялікага, Людовік пасьпяхова працягнуў бацькаву палітыку рэформаў, але апошнія гады ягонай праўленьня прайшлі ў войнах супраць уласных сыноў і зьнешніх ворагаў. Дзяржава апынулася ў глыбокай крызе, які праз некалькі гадоў пасьля ягонай сьмерці прывёў да распаду імпэрыі й стварэньні на ейным месцы некалькіх дзяржаў — папярэднікаў сучасных Нямеччыны, Італіі й Францыі.

Людовік I Пабожнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў