Гатава
Гатава | |
трансьліт. Hatava | |
![]() Выгляд паселішча ўзімку | |
Першыя згадкі: | 1494 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Навадворскі |
Насельніцтва: | 7308 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Паштовы індэкс: | 223017 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′58″ пн. ш. 27°37′58″ у. д. / 53.78278° пн. ш. 27.63278° у. д.Каардынаты: 53°46′58″ пн. ш. 27°37′58″ у. д. / 53.78278° пн. ш. 27.63278° у. д. |
Гатава на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гатава | |
![]() |
Га́тава[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н9034, за 5,2 км на паўднёвы ўсход ад кальцавай аўтадарогі. Гатава ўваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вёска разьмешчаная на невялікім узвышшы зь перападамі вышыняў; дакладна вылучаны прыватны сэктар і шматпавярховая забудова. З усходняга боку ён абмежаваны прамзонай, з паўднёвага — лесапаласой і чыгункай, з захаду й усходу — ворыўнымі землямі.
На усход ад вёскі знаходзяцца могілкі. Самыя старыя пахаванні, якія захаваліся, датуюцца першай паловай XX стагоддзя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя згадкі пра вёску Гатава ў дакумэнтальных крыніцах зьяўляюцца ў 1567 годзе. З тых часін паселішча мела розных уласьнікаў: памешчыкі, Каталіцкі касьцёл, нават жаночы манастыр.[2]
У гады Вялікай айчыннай вайны на гэтай тэрыторыі дзейнічаў партызанскі атрад[3].
У 1968 годзе побач зь вёскай Гатава пабудаваны Менскі завод «Другчармет»[4]. Пасьля гэтага для засяленьня працоўнікаў заводу тут пачалося будаўніцтва першых шматпавярховых дамоў.
Другая хваля будаўніцтва зьвязаная з гарбарняй, якая пачала працаваць побач з паселішчам у 1988 годзе.
Пэрспэктыва разьвіцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле Генпляну разьвіцьця Менску да 2030 году, прадугледжвалацца ўключэньне ў гарадзкую рысу вёску Новы Двор. Такім чынам, мяжа Менску апыналася за 1—2 км ад паселішча. Акрамя таго, пляны прадугледжваюць блізкае будаўніцтва новае аўташашы Менск — Гомель.
Генэральны плян разьвіцьця паселішча Гатава да 2030 году прадугледжвае павелічэньне колькасьці насельніцтва да 12 тыс. чалавек, працяг шматпавярховай забудовы ў заходняй частцы паселішча (у бок чыгункі) і разьвіцьцё катэджнай забудовы ва ўсходняй частцы мястэчка. У сувязі з павелічэньнем насельніцтва ў плян закладзена будаўніцтва яшчэ адной школы, дзіцячага садку, рэкрэацыйнай зоны са стадыёнам, новай магутнай кацельні.
Праект пляну разьвіцьця паселішча Гатава прадугледжвае працяг вул. Мэталюргічнай (галоўная вуліца мястэчка) і злучэньне яе з вул. Бабушкіна (прамзона Калядзічы). Такім чынам плянуецца палепшыць транспартнае злучэньне зь Менскам, бо вуліца Бабушкіна непасрэдна пераходзіць у Ігуменскі тракт.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 7308 чалавек
- 1999 год — 7028 чалавек
Прадпрыемствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Найбуйнейшыя прадпрыемствы Гатава:
- РУП «Другчармет»
- ААТ «Менскае вытворчае скураное аб’яднаньне»
- КУП «ЖКГ Менскага раёну»
- ААТ «Белгіпс» (д. 128, з траўня 2019 году)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312
- ^ Прыходы 1-га Менскага раённага благачынія/Дыплёмная праца па гісторыі РПЦ, Вячаслаў Шафарэнка
- ^ Сага пра салаўя
- ^ Інавацыйныя тэхналёгіі РУП «ДРУГЧАРМЕТ»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гатава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў