Альфрэд Вялікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альфрэд Вялікі
Ælfrǣd
Statue d'Alfred le Grand à Winchester.jpg
Помнік Альфрэда Вялікага ў Ўінчэстэры
Кароль Ангельшчыны
28 красавіка 871 — 26 кастрычніка 899
Наступнік Эдўард Старэйшы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 849, Ўонтэдж, Оксфардшыр, Ангельшчына
Памёр 26 кастрычніка 899, Ўінчэстэр, Ангельшчына
Дынастыя Ўэсэкская дынастыя
Жонка Элхсўіт
Бацька Этэльўульф
Маці Асбурга

Альфрэд Вялікі (па-старажытнаангельску: Ælfrēd, Ælfrǣd; 849 — 26 кастрычніка 899) — кароль Ўэсэксу, які ўладарыў у 871—899 гадох[6]. У афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваў тытул: кароль Ангельшчыны. Знакаміты абаронай англа-саксонскіх каралестваў на поўдні Ангельшчыны ад вікінскай навалы, за што атрымаў мянушку «Вялікі». Адзіны ангельскі кароль з такой мянушкай. Дэталёва жыцьцё караля было апісана ўэйскім эпіскапам Асэрам. Рэфармаваў судзебную сыстэму й вайсковую структуру.

Альфрэд пасьпяхова адбіваў напды датчанаў, якія захапілі паўночна-ўсходнюю частку Ангельшчыны. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх быў Лёндан. Спрыяў разьвіцьцю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда», у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы гэтак і новыя каралеўскія ўказы.

Альфрэд зьяўляецца каталічным і праваслаўныі сьвятыі, але таксама й шануецца як герой хрысьціянскай царквы ў англіканскай камуне. Дзень сьвятога Альфрэда адзначаецца 26 кастрычніка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфрэд нарадзіўся ў каралеўскім маёнтку Ванатынг (сучачны Ўонтэйдж) у Бэркшыры. Ён быў малодшым сынам Этельўульфа й Асбургі, братам Этэльбальда, Этельбэрта й Этэльрэда I. У дзяцінстве ён адрозьніваўся кволым здароўем, але ў яго быў моцны дух і неўтаймоўны характар​​. З самых малых гадоў ён гартаваў свой ​​арганізм вайсковымі практыкаваньнямі й паляваньнем. Альфрэд стараўся ні ў чым не адставаць ад сваіх старэйшых братоў і дарослых воінаў і дабіўся ў гэтым посьпеху. Ужо ў юнацкім узросьце ён заўсёды змагаўся ў першых шэрагах, і да моманту атрыманьня кароны гэта быў ужо моцны й мужны воін, які карыстаўся аўтарытэтам у войску.

Першыя гады панаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфрэд стаў каралём Ўэсэксу пасьля сьмерці свайго старэйшага брата Этэльрэда I. Ён быў самым вучоным чалавекам паміж усімі сваімі суайчыньнікамі, бо ў 853 годзе, зьяўляючыся яшчэ дзіцем, ён па загадзе бацькі зьдзейсьніў паездку ў Рым, дзе папа рымскі Леў IV памазаў яго як будучага караля Ўэсэксу. Дзякуючы прыдворнаму выхаваньню Альфрэд ведаў мовы й працы старажытных пісьменьнікаў.

Аднак усё гэта ў пачатку панаваньня саслужылі яму дрэнную службу: калі раней ён заваяваў народны давер сваёй адвагай, то, зрабіўшыся каралём, Альфрэд неўзабаве страціў папулярнасьць. Ён мала паважаў веды й вопыт Ўітэнагемота, бо жадаў неабмежаванай улады, пра якую ён гэтак часта чытаў у рымскіх пісьменьнікаў; ён жадаў правесьці пераўтварэньні й прыдумляў новаўвядзеньні, няясныя й падазроныя для народа. Ён быў вельмі строгі, і ў гэтым саксы бачылі замах на іхныя старажытныя правы й свабоду. Пых караля, па сьведчаньні сучасьнікаў, быў такім вялікім, што ён не ганараваў просьбітаў прыёму й выслухваньня іхных скаргаў, а лічыў іх за нішто.

Папярэднік
няма
Кароль Ангельшчыны
871—899
Наступнік
Эдўард Старэйшы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Альфрэд Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў