Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура КСП РБ
Дата ўтварэньня 12 жніўня 1994 (25 гадоў таму)
Тып Выканаўчая
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Забесьпячэньне дзейнасьці прэзыдэнта
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 38
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Кіраўнік Віктар Шэйман
1-ы намесьнік Мікалай Селіванаў
Кіроўны орган Сакратарыят
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі 106 прадпрыемстваў
Бюджэт 966,5 млрд рублёў[1] (2012; $115,5 млн[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 26 тысячаў (2009)[3]
Сайт pmrb.gov.by/by/

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — установа забесьпячэньня і абслугоўваньня прэзыдэнта, ягонай Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 21 студзеня 2013 г. пасаду кіраўніка справамі займае Віктар Шэйман[4].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўніцтва справамі ўлучае:

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:

  • забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
  • забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
  • парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
  • стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
  • забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:

  • атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
  • выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
  • нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
  • ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
  • узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
  • забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
  • праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
  • набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
  • здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
  • узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
  • узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
  • вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
  • выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
  • забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
  • выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
  • забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
  • ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
  • накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
  • лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
  • узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
  • забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
  • разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі[5].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Іван Ціцянкоў (1994—1999);
  2. Уладзімер Ганчарэнка (1999—2001);
  3. Галіна Жураўкова (2001—2004);
  4. Генадзь Лаўранкоў (2004—2005);
  5. Аляксандар Кулічкоў (2005—2008);
  6. Мікалай Дамашкевіч (2008—2009);
  7. Мікалай Корбут (2009—2013);[6]
  8. Віктар Шэйман (з 2013-га).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2012 год(рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 29 сьнежня 2012 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  2. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 5 траўня 2013 г.
  3. ^ Колькасьць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі скарацілася ў два разы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 траўня 2009 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  4. ^ Аляксандар Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзыдэнта // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 21 студзеня 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  5. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 2010 г. № 620(рас.) // НЦПІ Беларусі, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
  6. ^ Віталь Несьцераў. Бізнэс-імпэрыя прэзыдэнта // Наша Ніва, 20 ліпеня 2010 г. Праверана 5 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]