Сілічы
«Сі́лічы» — гарналыжны цэнтар у Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Знаходзіцца за 32 км ад Менску каля вёскі Сілічы.
Інфармацыя пра гарналыжны цэнтар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трасы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- тры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасьці працягласьцю 650 м, 700 м і 920 м. Абсталяваныя чатырохмясцовай крэславай ліннай дарогаю.
- асобная траса для сноўборду працягласьцю 270 м. Абсталяваная двухмеснай крэславай ліннай дарогай.
- навучальная траса працягласьцю 120 м. Абсталяваная бугельным пад’ёмнікам.
- дзіцячая траса працягласьцю 70 м. Абсталяваная бугельным пад’ёмнікам.
- цюбінгавая траса. Абсталяваная бугельным пад’ёмнікам.
- траса для катаньня на сьнегаходах працягласьцю 2,5 км.
- траса для бегавых лыжаў працягласьцю 1,1 км.
Дадатковая інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- максымальны перапад вышыняў на гарналыжных трасах звыш 100 м.
- у вячэрні час усе трасы асьветленыя.
- маецца сыстэма штучнага сьнегу, якая дазваляе вырабляць сьнег, пачынаючы з тэмпэратуры 3 °C.
- схілы трасаў раўнуюцца ратракам.
Іншыя паслугі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- гатэль на 100 месцаў, гасьцёвыя хаткі, дзьве рэстарацыі, кавярні, пункт пракату гарналыжнага інвэнтару, мэдпункт, міні-маркет, аддзяленьне АСБ «Беларусбанк», шапік «Белпошта».
- дзейнічае бясплатная аўтастаянка на 850 аўтамабільных месцаў.
- са студзеня 2007 году адкрылася спартовая заля, якая ў зімовы пэрыяд выкарыстоўваецца як крытая коўзанка.
Няшчасныя выпадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 студзеня 2009 году мужчыну падчас катаньня на лыжах зьбіў сьнегаход. Здарэньне адбылося прыкладна а 18-й гадзіне вечара, мужчына памёр на наступны дзень, 16 студзеня, у Менскай абласной клінічнай бальніцы.[1] Па словах дырэктара гарналыжнага комплексу «Сілічы» Сяргея Шайко сьнегаход ехаў па выкліку да дзіцяці. Рухаючыся па правым боку трасы, сьнегаход спрабаваў пазьбегнуць сутыкненьня з сноўбардыстам, але сутыкнуўся з лыжнікам, які атрымаў шматлікія траўмаваньні.[2] Матэрыялы праверкі па факце сьмерці лыжніка былі перададзеныя ў пракуратуру Лагойскага раёну. Па словах відавоцтаў у здарэньні быў вінаваты сьнегаход, а першая дапамога своечасова і якасна аказаная не была.[3] 22 красавіка 2009 году стала вядома, што пракуратура спыніла праверку па факце сьмерці лыжніка і вынесла пастанову ў адмове ў завядзеньні крымінальнай справы «за адсутнасьцю складу злачынства».[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр мужчына, якога збіў снегаход у «Сілічах» // Наша Ніва, 16 студзеня 2009 г.
- ^ Материалы проверки по факту смерти лыжника в Силичах переданы в прокуратуру // ИА «Интерфакс-Запад», 19.01.2009
- ^ Смерть лыжника в Силичах. Очевидец рассказал все! // ИА «Интерфакс-Запад», 16.01.2009
- ^ «Если бы Стас разбился не в Силичах, то надежда на справедливость была бы» // «Салідарнасць», 22.04.2009
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (бел.) (анг.) (рас.)