Перайсьці да зьместу

Турызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турысты
Турысты

Турызм — часовыя выезды (падарожжы) людзей у іншую краіну ці мясцовасьць, адрозную ад месца пастаяннага жыхарства на тэрмін ад 24 гадзін да 6 месяцаў на працягу аднаго каляндарнага году або зь зьдзяйсьненьнем ня менш за адзін начлег у забаўляльных, аздараўленчых (рэкрэацыя), спартовых, гасьцявых, пазнавальных, рэлігійных і іншых мэтах без занятку дзейнасьцю, якая аплачваецца зь мясцовай крыніцы. Чалавека, які ажыцьцяўляе такое падарожжа, мянуюць турыстам.

У вузкім сэнсе пад турызмам можна разумець падарожжы ў межах адной краіны — унутраны (нацыянальны) турызм.

У 2000 годзе Беларусь наведалі 48 тыс. замежных турыстаў[1].

За 2010 г. адбылося 3,9 млн прыбыцьцяў падарожнікаў у Беларусь[2] (41% ад насельніцтва). Цягам 2010 г. звыш 400 тыс. чалавек (4,2% ад насельніцтва Беларусі) прайшлі аздараўленьне ў беларускіх санаторыях і курортах, у тым ліку 105 тыс. іншаземцаў (26,3% ад агульнай колькасьці). Звыш 55% замежных падарожнікаў склалі расейцы. У 2009 годзе звыш 70 тыс. іншаземцаў адпачыла ў сельскіх сядзібах[3].

У 2013 г. паслугі 1085 падарожніцкіх прадпрыемстваў Беларусі скарысталі звыш 920 тыс. падарожнікаў (9,7% ад насельніцтва), у тым ліку 136,8 тыс. іншаземных (14,9% ад агульнай колькасьці). Іншаземцы ў сярэднім знаходзіліся ў краіне 4 дні і пераважна паходзілі з Расеі (111,3 тыс.; 81,4%). На канец году адначасовая зьмяшчальнасьць гасьцініцаў складала 29,9 тыс. месцаў (0,3% ад насельніцтва). Іх сярэдняя загрузка склала 41%[4].

У 2014 годзе Беларусь была гаспадыняй Чэмпіянату сьвету па хакеі. Чакалася павелічэньне колькасьці турыстаў. У краіне актыўна будаваліся новыя гасьцініцы і да канца 2014 году колькасьць месцаў у гасьцініцах склала 35,4 тыс. месцаў. Краіну наведалі ўсяго на 0,5 % замежных турыстаў больш у параўнаньні з 2013 годам — 137,4 тысячы. Зь іх 113,2 тыс. з Расеі[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў