Мікалай Мікалаевіч Корбут
| Мікалай Корбут | |
| Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі | |
|---|---|
| 4 сьнежня 2009 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік | Мікалай Дамашкевіч |
| Наступнік | --- |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1963 вёска Ужа, Капыльскі раён, Менская вобласьць |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Мікалай Мікалаевіч Корбут (нар. у 1963 годзе ў вёсцы Ужа Капыльскага раёну Менскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (з 4 сьнежня 2009).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988).
Працаваў інструктарам, вядучым спэцыялістам Менскага райкаму прафсаюзаў работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзелу Камітэту па зямельнай рэформе.
З 1994 па 2001 гады быў начальнікам управы па абслугоўваньні дыпляматычнага корпусу і афіцыйных дэлегацыяў «Дыпсэрвіс» упраўленьня справамі прэзыдэнта. У 2001 годзе стаў намесьнікам кіраўніка справаў прэзыдэнта.
4 сьнежня 2009 году прызначаны кіраўніком справаў прэзыдэнта [2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кіраўнік справаў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Корбут Мікалай Мікалаевіч Вышэйшыя службовыя асобы. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 10 верасьня 2010 г.
- ↑ Зьміцер Панкавец (4 сьнежня 2009) Праляскоўскі — міністр інфармацыі Грамадства. Наша Ніва. Праверана 10 верасьня 2010 г.