Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | КСП РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 12 жніўня 1994 (30 гадоў таму) |
Тып | выканаўчая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | Забесьпячэньне дзейнасьці прэзыдэнта |
Штаб-кватэра | Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Кіраўнік | Юры Назараў |
1-ы намесьнік | Мікалай Селіванаў |
Намесьнікі | Генадзь Богдан, Андрэй Сьвірыдаў[1] |
Кіроўны орган | Сакратарыят |
Матчына кампанія | Прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | 106 прадпрыемстваў |
Бюджэт | 966,5 млрд рублёў[2] (2012; $115,5 млн[3]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 26 тысячаў (2009)[4] |
Сайт | udp.gov.by/by |
Кіраўні́цтва спра́вамі прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забесьпячэньня і абслугоўваньня прэзыдэнта, ягонай Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 году пасаду кіраўніка справамі займае Юры Назараў[5].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраўніцтва справамі ўлучае:
- Сакратарыят, Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці;
- 3 галоўныя ўправы: капітальнага будаўніцтва, гаспадарчая, эканомікі;
- 10 управаў: 1) арганізацыйнага забесьпячэньня, 2) будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці, 4) кадравага забесьпячэньня, 5) кантролю і рэвізійнай дзейнасьці, 6) прававога забесьпячэньня і маёмасных дачыненьняў, 7) прамысловасьці, 8) прыродных комплексаў і сельскай гаспадаркі, 9) сацыяльна-культурнай сфэры і турызму, 10) справаводзтва;
- 5 нацыянальных паркаў: Белавеская пушча (разам з турысцка-гандлёвым комплексам), Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, Браслаўскія азёры (Віцебская вобласьць), Нарачанскі і Прыпяцкі (Гомельская вобласьць);
- дзіцячы аздараўленчы лягер «Плянэта» (вёска Воўкавічы, Менскі раён), комплекс імя Пятра Машэрава, «ЛекаЦэнтар», Рэспубліканскі гарналыжны цэнтар «Сілічы» (Лагойскі раён, Менская вобласьць), Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, «Цэнтаркурорт»;
- 10 санаторыяў: «Баравое» (в. Будачы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць), 4 санаторыі «Беларусь» (Юрмала ў Латвіі, Друскенікі ў Летуве, Сочы ў Расеі і Ялта ва Ўкраіне), «Белая Русь» (Туапсэ, Краснадарскі край, Расея), «Прыазёрны» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён, Менская вобл.), «Сосны» (в. Гатавічы, Мядзельскі раён) і «Юнацтва» (пас. Ратамка, Менскі раён);
- гандлёвыя прадпрыемствы: «Беларусьгандаль», «Белэкспа», «Лідо» (страўні), «Дыпмаркет», Палац Рэспублікі, «Палескія сувэніры» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), Рэспубліканскі культурна-асьветны цэнтар, «Спадчына-Ваўкавыск» (Гарадзенская вобласьць) і «Ўсходні» (гандлёвы дом);
- 4 гасьцініцы: «Кастрычніцкі», «Менск», «Плянэта» і «Юбілейны»;
- 8 фабрык мастацкіх вырабаў: Бабруйск, Ворша, Гомель («Любна»), Магілёў, Мазыр, Пінск («Крыніца Палесься»), Слонім і Хвойнікі;
- вытворчыя прадпрыемствы: Беларускі дом друку, «Белмастацкераміка», «Белмастацпромыслы», Івянецкі завод мастацкай керамікі (Валожынскі раён, Менская вобл.), Менская тыпаграфія, «Мэбля Інтэр'ер Цэнтар», «Славянка» (Берасьце), «Слуцкія паясы» (Менская вобл.), «Скарбніца»;
- 3 лясныя гаспадаркі: Краснасельская (в. Курганы, Менскі раён), Ляскавічы (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобл.), Цяцерынская (в. Шапялевічы, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць);
- Беларускі інстытут будаўнічага праектаваньня, «БелЭЗ», «Дыпсэрвіс», рамонтна-будаўнічы трэст і ўправа №6;
- 2 сельскія гаспадаркі: «Ляскавічы» і «Ўсход» (в. Атоліна, Менскі раён);
- «Азярцо-лягістык» (в. Багатырова, Менскі раён), «Беларускія лятарэі», «Белтрансспэцаўта» і «Прамтрансінвэст».
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:
- забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
- забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
- парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
- стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
- кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
- забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:
- атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
- выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
- нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
- ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
- узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
- забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
- праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
- набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
- кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
- здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
- узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
- узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
- вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
- вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
- выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
- забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
- выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
- забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
- ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
- накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
- лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
- узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
- забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
- разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі[6].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кібэрпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і фатажабу(uk) на Віктара Шэймана[7].
За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасьці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн даляраў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Ціцянкоў (1994—1999)
- Уладзімер Ганчарэнка (1999—2001)
- Галіна Жураўкова (2001—2004)
- Генадзь Лаўранкоў (2004—2005)
- Аляксандар Кулічкоў (2005—2008)
- Мікалай Дамашкевіч (2008—2009)
- Мікалай Корбут (2009—2013)[9]
- Віктар Шэйман (2013 — 11 чэрвеня 2021)[10][11]
- Валеры Іваноў (з 8 ліпеня 2021)
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 сьнежня 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) унесла ў «чорны сьпіс Эўразьвязу» ГГУ – Дзяржаўная ўстанова «Галоўная гаспадарчая ўправа» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманьне выгады ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымку яго»[12]. Пры абгрунтаваньні санкцыяў таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы апэратар на рынку нежылой нерухомасьці й куратар мноства кампаніяў у краіне, у той час як Аляксандар Лукашэнка папрасіў кіраўніка ГГУ Віктара Шэймана пракантраляваць бясьпеку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[13]. Таксама Галоўную гаспадарчую ўправу ў свой санкцыйны сьпіс уключылі Вялікабрытанія[14] і Швайцарыя[15]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Электронныя звароты грамадзянаў // Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
- ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2012 год (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 29 сьнежня 2012 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Колькасьць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі скарацілася ў два разы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 21 траўня 2009 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Лукашэнка прыняў важныя кадравыя рашэньні. Зьмены ў кіраўніцтве Справамі прэзыдэнта і ўрадзе. БЕЛТА, 16-08-2022
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сьнежня 2010 г. № 620 (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 14 сакавіка 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Андрей Бродецкий. (2020-10-02) История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру (рас.). ЛІГА.net(uk). Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
- ^ Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы — Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 11 студзеня 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
- ^ Віталь Несьцераў. Бізнэс-імпэрыя прэзыдэнта // Наша Ніва, 20 ліпеня 2010 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Аляксандар Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзыдэнта // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 21 студзеня 2013 г. Праверана 5 траўня 2013 г.
- ^ Працоўная сустрэча зь кіраўніком справаў прэзыдэнта Віктарам Шэйманам // Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 чэрвеня 2021 г. Праверана 12 чэрвеня 2021 г.
- ^ Rikard Jozwiak. (2020-12-17) EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. Праверана 2021-07-21 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронныя звароты грамадзянаў // Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 11 студзеня 2021 г.
- Галоўная ўправа па абслугоўваньню дыпляматычнага корпуса і афіцыйных дэлегацыяў «Дыпсэрвіс»
- Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці
- Галоўная гаспадарчая ўправа