Дэпартамэнты Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дэпартамэнты Францыі

Дэпартамэнты Францыі (па-француску: département) — асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў Францускай Рэспубліцы. 102 дэпартамэнты Францыі згрупаваныя ў 13 кантынэнтальных і заморскія рэгіёны. Дэпартамэнты падзяляюцца на акругі (па-француску: arrondissements), а тыя, у сваю чаргу, на кантоны (па-француску: cantons).

Плошча дэпартамэнтаў у кантынэнтальнай Францыі, як правіла, ад 4000 да 8000 км², колькасьць насельніцтва вар’іруецца ад 100 тыс. да 1 млн. чалавек. Дэпартамэнты афіцыйна пранумераваныя ў адпаведнасьці з альфабэтным парадкам падчас францускай рэвалюцыі (у цяперашні час ёсьць выключэньні з альфабэтнага парадку).