Тураўскі пасялковы савет
Выгляд
Ту́раўскі пасялко́вы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Тураў (цяпер места).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР ад 27 верасьня 1938 году, мястэчка Тураў атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым местачковы савет быў рэарганізаваны ў пасялковы савет у складзе Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[1].
3 жніўня 2004 году Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў Тураву статус гораду. З гэтага часу Тураўскі пасялковы савет рэарганізаваны ў Тураўскі гарадзкі.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1986 году — 2[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Туровский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 82
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 513—518