Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод
Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 9 чэрвеня 1980 (44 гады таму) |
Краіна | |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Воранаў (дырэктар) |
Галіна | цяжкая прамысловасьць |
Прадукцыя | масьляныя помпы і поршні |
Абарачэньне | 24 889 млн рублёў (2010; $8 314 тыс)[1][2] |
Лік супрацоўнікаў | 600 |
Матчына кампанія | Менскі маторны завод |
Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод — горадаўтваральнае прадпрыемства г. Жыткавічы, заснаванае ў 1980 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў заснаваны 9 чэрвеня 1980 году ў якасьці прадпрыемства міністэрства авіяцыйнай прамысловасьці. Асноўнай прадукцыяй заводу былі вызначаныя малагабарытныя авіяцыйныя рухавікі, запчасткі да іх і рухавікам Д-30КП. У канцы 1980 году завод пачаў выпуск прадукцыі. Нараўне з разьвіцьцём вытворчасьці на прадпрыемстве вялікая ўвага надавалася жыльлёваму будаўніцтву: першы жылы дом быў здадзены ў эксплюатацыю ўжо ў 1981 годзе, пабудаваныя дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы й іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэньня.
У 1991 годзе, з распадам СССР, з-за адсутнасьці заказаў на авіяцыйную прадукцыю завод асвоіў вытворчасьць шасьцяронных масьляных помпаў і поршняў для дызэльных рухавікоў.
Намэнклятура вырабаў з тых часоў бесьперапынна пашыраецца, вядзецца сыстэмная праца па павышэньні якасьці выпускаемай прадукцыі.
У цяперашні час РУП «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» зьяўляецца сучасным прадпрыемствам, якое дынамічна разьвіваецца. Вялікая ўвага тут надаецца пошуку й пашырэньню рынкаў збыту, наладжваньню доўгачасовых дзелавых сувязяў з замежнымі партнёрамі. Завод зьяўляецца эксклюзіўным пастаўшчыком масьляных помпаў і поршняў на Менскі маторны завод, МТЗ і шэраг іншых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і краінаў СНД. Для павышэньня эфэктыўнасьці кіраваньня прадпрыемствам, асабліва ў часткі тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасьці, распрацаваная і плянамерна ўкараняецца праграма комплекснай аўтаматызацыі. Невыпадкова ў апошнія гады адзначаецца зацікаўленасьць шэрагу замежных фірмаў да наладжваньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў засваеньні пэрспэктыўных відаў прадукцыі. Шэраг сумесных праектаў ужо знаходзяцца ў стадыі практычнай рэалізацыі.
На прадпрыемстве працуе каля 600 рабочых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ С. Мікалаеў. Скіраваць вытворчасьць да посьпеху // Газэта «Новае Палесьсе», 24 траўня 2011 г. Праверана 15 жніўня 2013 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 15 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Пятровіч, Вераніка Хількевіч. За 30 гадоў дзейнасьці ў калектыву прадпрыемства былі і ўзьлёты, і падзеньні // Зьвязда : газэта. — 8 чэрвеня 2010. — № 109 (26815). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- Маторабудаўнічы завод скарачае сотню рабочых