Натальля Чорнагалова
Натальля Чорнагалова | |
Натальля Чорнагалова (2009 год) | |
Дата нараджэньня | 15 траўня 1954 (70 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Жыткавічы, Гомельская вобласьць, БССР |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня, Віцебскі мастграф |
Месца вучобы | |
Занятак | артыстка |
Жанры | натурморт[d], пэйзаж і партрэт |
Плынь | неаэкспрэсіянізм |
Ната́льля Арсе́нцьеўна Чорнагало́ва — берасьцейская мастачка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 15 траўня 1954 годзе ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласьці. У 1976 годзе скончыла Менскую мастацкую вучэльню імя А. К. Глебава (цяпер Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава), вучылася ў Альгерда Малішэўскага, А. Луцэвіча у 1982 г. — мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытута (цяперашні Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). З 1976 году — удзельніца абласных, рэспубліканскіх і замежных выстаў. Ад 1976 да 1982 працавала выкладчыцай Берасьцейскай дзіцячай мастацкай школы. З 1989 году — чалец Беларускага саюзу мастакоў. У 2014 годзе адбылася пэрсанальная выстава ў Берасьці[1]. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах пэйзажу, натурморта, партрэта і ў станковай графіцы. Працы мастачкі знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Швэцыі, Швайцарыі, Даніі, ЗША, Нямеччыны, Аўстраліі, Канады, Ангельшчыны, Ізраілю і іншыя.
У Берасьце Натальля Чорнагаловая апынулася больш дваццаці гадоў назад па разьмеркаваньні — пасьля сканчэньня мастацка-графічнага факультэта Віцебскага пэдагагічнага інстытута.
Натальля Чорнагаловая адрозьніваецца манерай выкананьня маляўнічых палотнаў. Яе працы нагадваюць стыль экспрэсіянізму. У гісторыі мастацтваў тэрмін экспрэсіянізм (лац. expressio — выражэньне) дастасуем да шырокаму кругу зьяў.
Для прац Натальлі Чорнагаловай характэрная грубая выразнасьць, скажэньне формы й колеры як праява напружанага пачуцьця.
Як распавядала сама мастачка, яна апранае пальчаткі й працуе як скульптар, замешваючы на палатне фарбы, стварае выразныя выявы. Вялікае значэньне Натальля Чорнагаловая надае колеру. Фарбы — сэнс яе жывапісу. Сьвет колеру раскрыць для сябе спрабавалі шматлікія мастакі. Жывапісец Эжэн Дэлякруа казаў: «Калі колер дакладны, лінія нараджаецца сама сабой».
Пазьнейшыя працы мастачкі выкананыя ў кірунку ташызма (па-француску: tache — пляма). Гэтае абстрактнае мастацтва засноўваецца на «псыхічнай імправізацыі». Мастак наносіць фарбы на палатно хуткімі рухамі без усякага загадзя абдуманага пляну. Самі ташысты завуць свае творы «жывапісам дзеяньня».
У 1998 годзе на рэспубліканскай выставе ў гонар зьезду зьвязу мастакоў Беларусі пэйзаж Натальлі «Магільны склеп Элізы Ажэшкі» прызнаны лепшым (па разьдзеле жывапіс) і адзначаны дыплёмам II ступені[2].
Пералік некаторых карцін:
- «Памяць», напісаная да 40-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
- «Баба Ліда», 2001 г.
- «Магільны склеп Элізы Ажэшкі», 1998 г.
- «Каханьне і я»
- «Вясновае прадчуваньне»
- «Каханьне і больш нічога»
- «Дакрананьне»
- «Уначы чакаюць і кахаюць»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Наталья Черноголова. Юбилейная выставка в Бресте БрестСИТИ
- ^ Л. Валасюк. Непрыдуманыя партрэты. — ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014. — С. 63, 279.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Натальлі Чорнагаловы (анг.)
- Натальля Чорнагалова Художники Брестчины (рас.)