Міхась Мірановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхась Мірановіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 чэрвеня 1963(1963-06-06) (56 гадоў)
Жыткавічы, Гомельская вобласьць, БССР, СССР
Адукацыя: юрыдычны факультэт БДУ
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мірановіч.

Міха́сь Сярге́евіч Мірано́віч — намесьнік Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве й судова-прававых пытаньнях (Палата прадстаўнікоў — 2 скліканьне), дэпутат ад Калінкавіцкай выбарчай акругі № 43.

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1963 году ў горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласьці. Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, юрыст.

Працаваў работнікам Жыткавіцкай райнарыхтканторы, кіроўцам Жыткавіцкага райвыканкама, памагатым пракурора Нараўлянскага раёну, пракурорам аддзела агульнага нагляду пракуратуры Гомельскай вобласьці, пракурорам Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Жанаты, мае сына й дачку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]