Перайсьці да зьместу

Жыткавіцкая воласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жы́ткавіцкі воласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага павету Беларускай ССР. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Жыткавічы.

У 1795 годзе створана ў складзе Давыд-Гарадоцкага (з 23 сьнежня 1796 году — Мазырскага) павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Потым у складзе Мазырскага павету Менскай (з 29 жніўня 1919 году да 10 жніўня 1920 году — Гомельскай) губэрні РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 10 жніўня 1920 году да 17 ліпеня 1924 году — Мазырскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году)[1].

Жыткавіцкая воласьць у пачатку 1920-х гадоў — прыкладна 40 на 40 вёрст, 170 населеных пунктаў, 17 тысяч жыхароў. Воласьць складалася з 20 сельскіх саветаў. Да раянаваньня Жыткавіцкая воласьць займала 1500 кв. вёрст. Пасьля арганізацыі раёну ў ліпені 1924 году з далучэньнем часткі Дзякавіцкай воласьці, некалькіх населеных пунктаў Тураўскай і Ляскавіцкай валасьцей плошча яго дасягнула 2500 кв. вёрст. У воласьці налічвалася 18 004 чалавекі, у раёне — 25 608. Двароў — 4436, населеных пунктаў разам з хутарамі — 277. Асноўная маса насельніцтва — беларусы, 25 % выпадае на іншыя нацыі.

17 ліпеня 1924 году воласьць рэарганізаваная ў Жыткавіцкі раён.

  1. ^ Житковичский волостной исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь