Жыткавіцкі пасялковы савет
Выгляд
| Жыткавіцкі пасялковы савет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | пасялковы савет, былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] і сельсавет Беларусі[d] |
| Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1938 |
| Дата скасаваньня | 19 лістапада 1971 |
| | |
Жы́ткавіцкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Жыткавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]27 верасьня 1938 году Жыткавічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У сувязі з гэтым быў створаны пасялковы савет у складзе Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці.
16 ліпеня 1954 году пасялковаму савету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Жыткавіцкага сельсавету.
19 лістапада 1971 году Жыткавічы атрымалі афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня. У сувязі з гэтым пасялковы савет быў рэарганізаваны ў гарадзкі савет[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Житковичский городской Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь