Навамучанікі Беларускія
Беларуская праваслаўная царква 12 сьнежня 1999 году праславіла ў ліку мясцовашанаваных сьвятых 23-х навамучанікаў, што несьлі крыж свайго служэньня ў Менскай япархіі ў XX стагодзьдзі і былі забітыя. Тыя навамучанікі, якія праслаўлены сёньня, яўляюць нам узор стойкага і бескампраміснага служэньня на «ніве Хрыстовай; служэньне, якое праходзіла ва ўмовах масавых пераследаваньняў за веру праваслаўную».
Памяць 15 (28) кастрычніка.
Навамучанікі Беларускія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Протаярэй Уладзімер Хіраска, настаяцель царквы іконы Божае Маці «Ўсіх тужлівых радасьць» г. Менску. Некалькі разоў быў арыштаваны, апошні раз выйшаў з заключэньня паўсляпым, памёр у 1933 годзе ад абсалютнага растройства здароўя, падарванага ў турме.
- Протаіерэй Васіль Ізмайлаў, настаяцель Сьвята-Уваскрасенскага сабора г. Барысава. За супраціўленьне абнаўленцам, якія імкнуліся захапіць сабор, арыштаваны ў 1927 г. Прыняў мучаніцкую сьмерць падчас знаходжаньня ў Салавецкім лагеры асаблівага прызначэньня ў 1933 г.
- Іерэй Пётар Грудзінскі, настаяцель Сьвята-Мікалаеўскай Царквы вёскі Цімкавічы Капыльскага раёна. Да рэвалюцыі – дэпутат 2-й Дзяржаўнай Думы ад сялян. Сан сьвяшчэнніка прыняў у пачатку 1920-х гг., калі шырыліся ганеньні на Царкву. Арыштаваны і растраляны ў 1930 г.
- Іерэй Валерыян Навіцкі, настаяцель Сьвята-Троіцкай царквы вёскі Цялядавічы Капыльскага раёна. Арыштаваны ў пачатку калектывізацыі за тое, што выступаў супраць удзелу аднавяскоўцаў у антырэлігійных гуртках. Растраляны ў 1930 г.
- Іерэй Уладзімер Хрышчановіч, настаяцель царквы Праабражэньня Гасподняга вёскі Языль Старадароскага раёна. Арыштаваны за частае адпраўленьне богаслужэньняў, а таксама за заклікі да вернікаў не пакідаць храм, верыць у Госпада й маліцца Яму. Растраляны ў 1933 г.
- Іерэй Іяан Вячорка, настаяцель царквы Пакрову Божай Маці вёскі Крываносы Старадароскага раёна. Арыштаваны ў 1933 г. Растраляны за мужныя паводзіны ў час допытаў.
- Протаіерэй Сергій Радакоўскі, настаяцель Сьвята-Троіцкай царквы в. Таль Любанскага раёна. Першы раз арыштаваны ў 1930 г., адпраўлены на лесапавал. Другі раз арыштаваны ў 1933 г. Растраляны.
- Іерэй Уладзімер Талюш, настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы в. Залужжа Старадароскага раёна. Арыштаваны за спробу збору сярод прыхаджанаў сродкаў, неабходных для выплаты падатка з царквы. Прыгавораны да 10 гадоў канцлягеру. Зь лягеру не вярнуўся.
- Протаіерэй Міхаіл Навіцкі, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскай царквы мястэчка Узда. Адначасова выконваў абавязкі благачыннага. У ноч напярэдадні Вялікай Суботы 1935 г. зьбіты невядомым жыдам, які патрабаваў ад яго царкоўныя каштоўнасьці. Памёр на трэці дзень Сьвятой Пасхі.
- Протаіерэй Парфіры Рубановіч, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы Заслаўя. Арыштаваны ў 1937 г. паводле ілжывага абвінавачаньня. Заключаны ў канцлягер на 10 год. Загінуў у 1943 годзе.
- Протаіерэй Міхаіл Плышчэўскі, настаяцель царквы сьвятога прарока Ільлі ў мястэчку Шацак Пухавіцкага раёна. У канцы 1920-х – пач. 30-х гг. неаднойчы арыштоўваўся. У апошні раз пазбаўлены волі ў 1937 г. Растраляны ў дзень Праабражэння Гасподняга.
- Протаіерэй Дзімітры Паўскі, да рэвалюцыі – настаяцель Менскага Сьвята-Петра-Паўлаўскага катэдральнага сабора. У 1920-я гг. служыў у царкве Сьвятога Духа ў Астрашыцкім Гарадку. Упершыню арыштаваны ў 1931 г. Прыгавораны да 5-ці гадоў заключэньня ў канцлягеры. Пасьля вызваленьня ў 1937 г. арыштаваны паўторна і растраляны.
- Протаіерэй Іяан Варанец, настаяцель Сьвята-Георгіеўскай царквы ў Сьмілавічах. Быў арыштаваны ў 1930 г., затым – у 1937. У час усесаюзнага перапісу насельніцтва пераконваў прыхаджан не баяцца ўладаў і запісвацца веруючымі. Растраляны ў дзень Праабражэньня Гасподняга.
- Протаіерэй Леанід Біруковіч, настаяцель Сьвята-Успенскай царквы в. Брадзец Бярэзінскага раёна. Тройчы арыштоўваўся – у 1934, 1935 і 1937 годзе. Растраляны за хадайніцтва аб адкрыцьці прыходскага храма.
- Протаіерэй Аляксандар Шалай, настаяцель Сьвята-Троіцкай царквы в. Блонь Пухавіцкага раёна. Арыштаваны ў 1937 г. за арганізацыю збору подпісаў для адкрыцьця мясцовай царквы.
- Протаіерэй Мікалай Мацкевіч, настаяцель Сьвята-Андрэеўскай царквы г. Барысава. Арыштаваны ў 1937 г. за нежаданьне адмовіцца ад сана і растраляны.
- Протаіерэй Іяан Панкратовіч, настаяцель Сьвята-Пакроўскай царквы в. Чыжэвічы (цяпер у межах гораду Салігорску). Арыштаваны ў 1937 г. за заклікі да сялянаў падпісвацца за аднаўленьне раней зачыненай прыходзкай царквы. Растраляны.
- Дыякан Мікалай Васюковіч служыў у царкве Ражджаства Багародзіцы в. Ліцьвяны Узьдзенскага раёна. Арыштаваны ў 1937 г. за сьмелыя выказваньні, якія выкрывалі беззаконьні ўладаў. Растраляны.
- Протаіерэй Уладзімер Зубковіч да рэвалюцыі – памочнік інспэктара Менскай Духоўнай семінарыі. Пазьней – настаяцель Сьвята-Мікалаеўскай царквы мястэчка Смалявічы. Арыштаваны ў 1937 г. за тое, што не адрокся ад сана. Растраляны.
- Іерэй Дзімітры Плышэўскі служыў другім сьвяшчэннікам у Смалявічах. Арыштаваны па той жа прычыне і растраляны ў 1937 г.
- Протаіерэй Уладзімер Пастэрнацкі быў настаяцелем Спаса-Увазьнясенскай царквы ў Капылі. Першы раз арыштаваны ў 1936 г. за тое, што вёў запісы людзей, якіх ён хрысьціў. Другі раз арыштаваны ў 1937 г. за тое, што працягваў служыць Госпаду Богу. Растраляны.
- Архімандрыт Серафім (Шахмудзь) зьяўляўся насельнікам Сьвята-Усьпенскага Жыровіцкага манастыра. У час вайны, выконваючы абавязкі місіянэра ва Усходняй Беларусі, адчыніў шмат праваслаўных храмаў. Арыштаваны ў верасьні 1944 г. Прыгавораны да пяці гадоў зьняволення ў папраўча-працоўным лягеры. Па-мучаніцку памёр у турме.
- Протаіерэй Матфей Грыцук, настаяцель Сьвята-Крыжа-Уздзьвіжанскай царквы в. Вялікая Лысіца Нясьвіскага раёна. Арыштаваны ў 1950 г. за тое, што захоўваў дома рэлігійна-філязофскую літаратуру. Прыгавораны да 20 гадоў зьняволеньня ў папраўча-працоўным лягеры. Па-мучаніцку памёр у 1950 г.
Сьпевы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй пададзеныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.
Трапар 23 Новамучанікам Беларускім, глас 5
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў нашых, / веру добра эахаваўшы, / у пакутах, бедах і напасьцях, як стаўпы непахісныя выстаялі, / маліцеся за нас, каб мы веру непахісную захавалі, / і спасьліся душы нашы.
Кандак 23 Новамучанікам Беларускім, глас 3
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвяшчэннамучанікі зямлі нашае, / у цяжкіх выпрабаваньнях перамогі знаменьне вы пранесьлі / і вянцы неўвядальныя атрымалі, / Богу ўгадзіўшы, // за нас Хрысту маліцеся, каб Ён спас душы нашы.