Гніліца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гніліца, Беражанка.
Рака
Гніліца
Выток сутокі каналаў Страявы і Жыткавіцкі
Вусьце Скрыпіца
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 26 км
Плошча басэйну 285 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Скрыпіцы (басэйн Дняпра). Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Пачынаецца ад водаразьмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявога і Жыткавіцкага. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесься. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны места Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй за вёску Млынок.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая пойма, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 131
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Менск: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.