Перайсьці да зьместу

Засульле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Засульле
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Стаўпецкі
Сельсавет Рубяжэвіцкі
Першыя згадкі 16 ст.[1]
Геаграфія
Вышыня НУМ 165[2] м
Часавы пас
Каардынаты 53°34′38″ пн. ш. 26°50′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 333 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1717
Паштовы індэкс 222662[3]
СААТА 6254848030
Нумарны знак 5
Засульле на мапе Беларусі ±
Засульле
Засульле
Засульле
Засульле
Засульле
Засульле

Засу́льле[4] — вёска ў Рубяжэвіцкім сельсавеце Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.

Вёска існуе з 16 стагодзьдзя. Першапачатковыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу 17 стагодзьдзя вёска разрастаецца, гэтаму спрыяе яе знаходжаньне на гандлёвым шляху Менск — Мір. У 18 стагодзьдзі на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладаньняў Радзівілаў. У канцы 18 стагодзьдзя ўладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У 19 стагодзьдзі права ўласнасьці перайшло да Крупскіх. У складзе міжваеннай Польшчы — да 1939 году.

Да 28 траўня 2013 году — цэнтар Засульскага сельсавету. 28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Засульскага ў склад Рубяжэвіцкага сельсавету[5].

  • 2010 год — 333 чалавекі
  • 1999 год — 411 чалавек
  • 1999 год — 422 чалавекі, 186 двароў[1]
  1. 1 2 Засулле // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 5
  2. ↑ Засулье - Фото Планета (рас.)
  3. ↑ Засулье Белпочта (рас.)
  4. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 461
  5. ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]