Берасьцейская вобласьць
Берасьцейская вобласьць | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Улучае | 16 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Баранавічы Пінск |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Старшыня аблвыканкаму | Юры Шулейка |
Насельніцтва (2023) | 1 315 405[1] (3-е месца) |
Шчыльнасьць | 42 чал./км² (1—2-е месца) |
Нацыянальны склад | беларусы — 88% расейцы — 6,4% украінцы — 2,9% палякі — 1,3%[2] |
Плошча | 32,8 тыс[3] км² (15,7%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 267 м 136 м[4] 121 м |
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Код ISO 3166-2 | BY-BR |
Тэлефонны код | +375-16 |
Паштовыя індэксы | 224 xxx, 225 xxx |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Берасьце́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва на 2023 год — 1 315 405 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ХII стагодзьдзе: са складу Тураўскага вылучылася Берасьцейскае ўдзельнае княства.
- 1513: утварыўся Берасьцейскі павет у складзе Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[5]
- 1566: Берасьцейскае ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 1795: Берасьцейскі павет Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1 студзеня 1919: Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну Беларускай ССР.[6]
- 1921: Палескае ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі са сталіцай у Берасьці.
- 4 сьнежня 1939: Берасьцейская вобласьць у складзе БССР.
- 8 студзеня 1954: у склад вобласьці перададзеная ўся тэрыторыя скасаванай Пінскай вобласьці
- 27 ліпеня 1990: Берасьцейская вобласьць у складзе незалежнай Беларусі.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7% тэрыторыі Беларусі).
На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2018 год — 1 384 476 чал.[7]
- 2017 год — 1 386 351 чал.[8]
- 2016 год — 1 386 982 чал.[9]
- 2014 год — 1 388 600 чал.[10]
- 2009 год — 1 401 177 чал.[11]
Нацыянальны склад насельніцтва вобласьці (2009) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбужанскай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградзкага ўзвышша.
Найвышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вугалю.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −4,4°С у Берасьці да −6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258—260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240—245 дзён на паўночным усходзе. Ападкаў выпадае 550—645 мм у год.
Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі.
У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэкі належаць да басэйнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Пінай), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.
Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор Бэрлін — Варшава — Берасьце — Менск — Масква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: Берасьце — Менск, Берасьце — Гомель. На 2012 г. у Берасьцейскай вобласьці налічвалася 2200 км дарог рэспубліканскага значэньня, 70% якіх мелі міжрамонтны тэрмін звыш 30 гадоў пры патрэбе капітальнага рамонту прынамсі кожныя 17 гадоў[12].
У вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-й катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бужанскім канале зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды Таржок — Менск — Івацэвічы і Кобрынь — Берасьце — Варшава.
Прамысловасьць і сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Брестская область (рас.) Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Праверана 27 верасьня 2023 г.
- ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь Архіўная копія
- ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Demographic situation in January 2014 (анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 9 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2014 г.
- ^ Национальный состав населения Брестской области (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009.
- ^ Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч. Гаспадарка РУП «Берасьцеаўтадар» — 2200 кілямэтраў рэспубліканскіх дарог // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Берасьцейская вобласьць, гарады і вёскі. Фота славутасьцяў на Radzima.org
- Берасьцейская вобласьць (рас.), Глёбус Беларусі
- Падрабязны дэмаграфічны аналіз, агульныя геаграфічныя, геалягічныя зьвесткі Архіўная копія ад 28 верасьня 2007 г.
- Афіцыйная старонка Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту