Альшаны (Столінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альшаны
трансьліт. Aĺšany
Забудова вёскі пры ўезьдзе з боку Давыд-Гарадку
Забудова вёскі пры ўезьдзе з боку Давыд-Гарадку
Першыя згадкі: 1392
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Альшанскі
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва: 7700 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225557
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′35″ пн. ш. 27°20′47″ у. д. / 52.07639° пн. ш. 27.34639° у. д. / 52.07639; 27.34639Каардынаты: 52°4′35″ пн. ш. 27°20′47″ у. д. / 52.07639° пн. ш. 27.34639° у. д. / 52.07639; 27.34639
Альшаны на мапе Беларусі ±
Альшаны
Альшаны
Альшаны
Альшаны
Альшаны
Альшаны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альша́ны[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, адна з самых вялікіх вёсак Беларусі, «агурковая сталіца Беларусі». Знаходзіцца на шашы Р88, за 8 км на ўсход ад Давыд-Гарадку, за 4 км на поўнач ад Рамелю. Празь вёску працякае рака Альшанка (ці возера Альшанскае). Практычна ўся вёска забудаваная двух- і трохпавярховымі катэджамі. Альшаны ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Альшанскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Велямічы. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе і зьяўляецца цэнтрам Альшанскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2]. З 2009 году афіцыйна зьяўляецца аграгарадком.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўнач ад вёскі разьмешчанае ўрочышча Падвязоўе.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычная і дзьве сярэднія школы, паштовае аддзяленьне, аптэка, паліклініка, бібліятэка, Дом культуры, амбуляторыя, ясьлі-сад, аўтазапраўка, мыйка машынаў, 3 дзяржаўныя і 5 прыватных крамаў (запчасткі, спэцыялізаваная сельскагаспадарчая і іншыя), 3 шынамантажы, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк». Праз аўтакасу штодзённа курсуюць аўтобусы і маршрутныя таксі, якія зьвязваюць вёску зь Менскам, Гомлем, Берасьцем, Мазыром, Столінам, Жыткавічамі, Давыд-Гарадком, суседнімі вёскамі Аздамічы, Луткі і Турское.

Занятасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрмэрская гаспадарка «Брадок»
Фэрмэрская гаспадарка

У вёсцы няма ніводнага заводу, менавіта таму Альшаны застаюцца вёскай. Больш чым 90% жыхароў афіцыйна зьяўляюцца беспрацоўнымі[3]. Пераважная большасьць жыхароў займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць агуркі, капусту, памідоры. Сюды едуць на працу ня толькі з Століна, але і зь Пінску ды ўсяго Столінскага, Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў, і нават з Украіны. Прадукцыя з альшанскіх цяпліцаў пастаўляецца на ўнутраны рынак краіны і ў Расею: Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, Мурманск. З 14 лютага 2018 году шматлікім фэрмэрскім гаспадаркам Альшанаў быў забаронены ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю яблыкаў[4].

У гэтай мясцовасьці заўсёды жыў народ працавіты, але пры савецкай уладзе было забаронена займацца якой-небудзь дзейнасьцю па вырошчваньні сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Народ адчуў хоць нейкую палёгку толькі пры падзеньні саветаў, шматлікія жыхары сышлі зь мясцовага калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (пасьля разваліўся) і сталі фэрмэрамі.

Ва ўласнасьці ў мясцовых жыхароў знаходзіцца больш за 100 трактароў, 60 фур і 100 грузавікоў, і гэта без уліку асабістых аўтамабіляў. Кожны год у Альшанах здаюць па 30 новых дамоў.

Самыя вялікія фэрмэрскія гаспадаркі[5]:

  • «Альшаны»: вырабляюць у год каля 3 тысячаў тонаў рознай гародніны (зь іх больш 500 тонаў — агуркі). 30 адсоткаў прадукцыі сыходзіць на Беларусь, 70 — у Расею. Гадавы таваразварот набліжаецца да некалькіх мільярдаў рублёў. Глава — Іван Грыб.[6][7][8]
  • «Брадок»: 55 гектараў зямлі, зь іх 10 — пад плёнкай; 3 гароднінасховішча на 6 тысячаў тонаў, 5 грузавых аўтамабіляў. Глава — Міхаіл Грыб.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 873 жыхары, 70 двароў[9]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1848 жыхароў, 303 двары[9]; 1921 год — 1962 жыхары, 256 двароў[10]; 1940 год — 2810 жыхароў, 514 двароў[10]; 1969 год — 4223 жыхары, 992 двары[11][10]; 1999 год — 6067 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 6615 жыхароў, 1750 двароў[9]; 2010 год — 6763 жыхары; 2011 год — каля 8 тыс.[12], зь іх 2730 дзяцей[13], 1640 двароў; 10 чэрвеня 2019 году — 7700 чалавек[14]

Самая вялікая вёска Берасьцейскай вобласьці. Вёска практычна зьлілася з суседняй вёскай Высокае.

У вёсцы жыве 450 сем’і з трыма і больш дзецьмі. Прычым у 24 зь іх — па 8—11 дзетак. Штогод у вёсцы нараджаецца каля 150 малянятаў.[15]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2011 году ў вёсцы была толькі адна школа. І гэтае ўлічваючы тое, што ў вёсцы дарослых менш за палову. Пытаньне пра будаўніцтва другой школы ўзьнімалі шмат разоў, жыхары вёскі дайшлі нават да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Але новай школы жыхары так і не пабачылі, улады толькі добраўпарадкавалі і дабудавалі старую школу, што дазволіла перавесьці дзяцей з трохзьменнага на дзьвюхзьменны рэжым навучаньня. На той час у школе навучалася 1570 дзяцей, пры норме ў 1460.

У сувязі з гэтым існавала праблема з падвозам дзяцей да школы. Так як вёска раскінулася на некалькі кілямэтраў, а школа толькі адна, то дзецям прыходзіцца дабірацца хто як можа. Пры гэтым у школы ёсьць аўтобус на 27 пасадкавых месцаў, але па законе яго можна выкарыстоўваць толькі для экскурсіяў, паездак на алімпіяды. Мясцовыя жыхары прапанавалі альтэрнатыву: аплаціць 50% ад кошту ўсіх выдаткаў, абы толькі дзяцей вазілі. Але і тут улады адмовілі. Вось і атрымліваецца, што аўтобус вялікую частку часу прастойвае бяз справы.

У сьнежні 2008 году пачалося будаўніцтва новай установы адукацыі «ясьлі-сад/пачатковая школа». На той момант у дзейсным дзіцячым садзе на 75 месцаў выхоўвалася 100 дзяцей. 1 верасьня 2011 году ў вёсцы адкрыліся другі ясьлі-сад на 75 месцаў і сярэдняя школа №2 на 396 месцаў. Новая двухпавярховая школа разьмяшчае 16 навучальнымі клясамі, сумешчаным кабінэтам хіміі і біялёгіі, кампутарным клясам, актавай заляй на 137 пасадкавых месцаў, гімнастычным і харэаграфічным заламі, спартовай заляй, плавальным басэйнам, сталовай на 108 пасадкавых месцаў. На тэрыторыі школы разьмяшчаюцца стадыён, спартовыя пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол, гандбол.[13]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хрысьціянскі гурт «Жывая вада».

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значная частка з 8-тысячнага насельніцтва Альшанаў — пратэстанты па веравызнаньні. Мясцовая супольнасьць хрысьціянаў веры евангельскай налічвае 1500 чалавек[16]. Ёсьць праваслаўны прыход сьв. Параскевы Пятніцы.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзьве аматарскія футбольныя каманды — «Альшаны» і «Альшаны-2005».

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы каля 120 вуліцаў агульнай працягласьцю 100 кілямэтраў, ніводнага сьвятлафора і адна асфальтаваная дарога. Самая галоўная праблема — поўная адсутнасьць якасных дарог. Пры гэтым тут найбольшая ў Беларусі колькасьць аўтамабіляў (у тым ліку і грузавых) на чалавека. Два гады таму, страціўшы надзею чакаць пакуль вуліцы прывядуць у парадак, альшанскія жыхары распачалі забастоўку. На працягу некалькіх дзён вяскоўцы не пускалі дзяцей у школу. Патрабаваньні высунулі простыя: разабрацца з дарогамі–«танкадромамі», павесіць хоць бы ў некаторых месцах ліхтары, засьцерагчы дарогу ў школу. Але альшанская забастоўка адмысловых вынікаў так і не прынесла. Зьявілася некалькі ліхтароў. Падсыпалі некалькі вуліцаў. І на гэтым усё скончылася.

Каб было зручней кіраваць вялікай вёскай, мясцовыя ўлады вырашылі ўвесьці ў абарачэньне гарадзкое паняцьце «мікрараён». У Альшанах два мікрараёны: Альшаны-1 і Альшаны-2.

Вуліцы: 8 сакавіка, Абводная, Бэзавая, Варашылава, Васільковая, Вішнёвая, Высокая, Вясёлкавая, Вячэрняя, Гагарына, Гогаля, Голубева, Горкага, Горная, Дзецкасельская, Дзяржынскага, Добрая, Заазёрная, Зорная, Зялёная, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камсамольская, Кастрычніцкая, Каштанавая, Кветкавая, Кольцавая, Лугавая, Лясная, Макарчука, Марата Казея, Мендзялеева, Месяцовая, Міра, Моладзевая, Набярэжная, Палеская, Палявая, Паркавая, Партызанская, Паўднёвая, Паўночная, Першамайская, Піянэрская, Прыгожая, Прыпяцкая, Пушкіна, Радужная, Рамонкавая, Савецкая, Садовая, Сонечная, Стадыённая, Старасельская, Сьвярдлова, Сьнежная, Сяброўства, Травеньская, Тургенева, Фэставая, Хвалебная, Ціхая, Цяністая, Чапаева, Чкалава, Школьная (заасфальтавана), Юбілейная, Якуба Коласа, Янкі Купалы

Завулкі: Горны, Гарынскі, Лугавы, Лясны, Паўночны, Стадыённы, Фэставы, Ціхі

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы. Пабудаваная ў канцы 1990-х гг. на месцы згарэлага ў 1970—1980-х гг. старога драўлянага храма.
  • Царква Сьв. Іўліяніі Альшанскай
  • Дом малітвы хрысьціян веры евангельскай. Пабудаваны пасьля 1990 году.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква

Агурковая краіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталіца так званай Агурковай краіны. У сярэдзіне ліпеня 2009 году кошт апусьціўся да 20 беларускіх рублёў ($0,007) за кіляграм, што зьяўляецца вясковым рэкордам за ўсю гісторыю апрацоўкі гэтай культуры. У Альшанах разьмешчаны найбуйнейшы ў Беларусі аптовы рынак гародніны. Штодня з раёну фурамі і прычэпамі вывозяць больш за 1000 тонаў адных толькі агуркоў.

Некаторыя вясковыя прымаўкі[17][18]:

  • Каб агуркі гадаваць, 5 гадоў на вучобу ва ўнівэрсытэце губляць ня трэба;
  • Калі ты ўмееш езьдзіць па Альшанах, табе ўжо ніякая Масква ня страшная;
  • Ня трэба «дапамагаць», проста не мяшайце;
  • 1) паставіць цяпліцу; 2) пасадзіць агуркі; 3) выхаваць дзяцей;
  • Праспаў адзін раз, не падкінуў дроваў — празяваў сэзон;
  • Увесь бюджэт раёну зарабляецца ў Альшанах;
  • У нас агурок зеляней амэрыканскага даляра;
  • Хоць за старца, абы за альшанца

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 261
  2. ^ Альшанскі сельсавет(рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ ТОП-8 гастранамічных фэстаў Беларусі // Радыё Свабода
  4. ^ О запрете ввоза на территорию Российской Федерации яблок с предприятий Республики Беларусь // Россельхознадзор, 13.02.2018
  5. ^ Каталог фермерских хозяйств Столинского района(рас.)
  6. ^ Лицо белорусского бизнеса. Иван Гриб(рас.) // infobank.by, 01.06.2011
  7. ^ Фермерское хозяйство «Ольшаны» — лучшее в стране(рас.) // Медиа-Полесье, 17.09.2018
  8. ^ Государство нам помогает(рас.) // Брестский калейдоскоп, 2018
  9. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 562.
  10. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 563.
  11. ^ Белорусская советская энциклопедия, 1969 г.
  12. ^ Альшанскі фэномэн. Жыхары самай вялікай вёскі ў Беларусі заводзяць па 7 дзяцей і адмаўляюцца зьяжджаць у Менск (фотарэпартаж)(рас.) // onliner.by
  13. ^ а б Дзіцячы сад і школа адкрываюцца ў Альшанах Столінскага раёну 1 верасьня(рас.) // БелТА
  14. ^ Зьвесткі Альшанскага сельскага выканаўчага камітэту на 10 чэрвеня 2019 году
  15. ^ Новая сад-школа адкрываецца ў Альшанах Столінскага раёну(рас.)
  16. ^ Столінскі раён(рас.)
  17. ^ Сьвятло пратэсту // Наша Ніва
  18. ^ Калита, И. Основы межкультурной коммуникации. Знакомство с постсоветскими государствами. — Ústí nad Labem: PF UJEP, 2012. — 350 с. ISBN 978-80-7414-569-8

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]