Пінкавічы
Выгляд
| Пінкавічы, трансьліт. Pinkavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Пінкавіцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 137 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°08′23″ пн. ш. 26°10′04″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 3651 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225730 |
| СААТА | 1254885051 |
| Нумарны знак | 1 |
| Пінкавічы на мапе Беларусі ± Пінкавічы | |
Пі́нкавічы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на левым беразе ракі Піны. Пінкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Пінкавіцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р8.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1960 год — 1306 чал.[2]; 1999 год — 3898 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4036 чал., 1274 двары[3]; 2010 год — 3651 чал.
На 2005 год чацьверты велічынёй сельскі населены пункт у Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў, Рубелю і Моталю).
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
- Музэй народнага паэта Беларусі Якуба Коласа
- Памятны знак (валун) у гонар экспэдыцыі Луізы Арнэр Бойд, якая адбылася ўвосень 1934 году[4]
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятога прарока Ільлі
- Капліца.
- Будынак управы Пінкавіцкай гміны Пінскага павету, а ў апошнія гады тут разьмяшчалася Пінкавіцкая дзіцячая бібліятэка.
- Язэп Драздовіч. Каплічка ў Пінкавічах. 1926
- Язэп Драздовіч. Царква ў Пінкавічах. 1926
- Язэп Драздовіч. Ільінская царква на пінкавіцкім полі. 1926
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 236
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 450.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 449.
- ↑ Палессе Луізы Бойд