Мардва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мардва

Эрзянкі ў нацыянальным строі
Саманазва мокшет / эрзят
Колькасьць прыблізна 500.000[1] чал.
Рэгіёны пражываньня Маскоўшчына
Мовы Мардоўская, эрзянская

Мардва́ (па-макшанску: мокшэт, па-эрзянску: эрзят), таксама мардві́ны або мардо́ўцы — фіна-вугорскі народ, які дзеліцца на два субэтнасы — макшане (мокша) і эрзяне (эрзя). Паводле некаторых дасьледнікаў макшане і эрзяне зьяўляюцца асобнымі мардоўскімі народамі.

Слова «мардва» ёсьць экзаэтнонімам. Саманазва макшан — макш. мокшэт , эрзян — эрз. эрзят. Размаўляюць на макшанскай і эрзянскай мовах, якія адносяцца да блізкароднасных мардоўскіх моў волска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай галіны ўральскай моўнай сям’і Этнаграфічныя групы: эрзян — шокша(uk) і церухане(uk), макшан — каратаі(uk). Пражываюць, у асноўным, у Маскоўшчыне: каля трэці   — у Мардовіі, а таксама ў суседніх абласьцях: Ніжагародзкай, Пензенскай, Тамбоўскай, Разанскай, Самарскай, Маскоўскай. Вернікі — у асноўным праваслаўныя, ёсьць таксама прыхільнікі народнай эрзянскай веры(uk) і веры макшан, малакане.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]