Туркі
| Туркі | |
Türkler | |
Некаторыя з вядомых ці пладавітых туркаў з усяго свету | |
| Агульная колькасьць | 65 000 000, 81 000 000 |
|---|---|
| Рэгіёны пражываньня | |
| Мова | турэцкая мова |
| Рэлігіі | суніты, Alevism, суфізм |
Ту́ркі (па-турэцку: Türkler) — цюрскі народ агульнай колькасьцю каля 75 млн чалавек, асноўнае насельніцтва Турэччыны. Пераважная большасьць вернікаў (каля 90%) — мусульмане-суніты.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Продкі туркаў — агузы пачалі перасяляцца зь Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Малой Азіі каля XI стагодзьдзя, скараючы і асімілюючы карэннае насельніцтва, прадстаўленае грэкамі, а таксама армянамі. У склад будучага турэцкага народу таксама ўвайшлі янычары, якія камплектаваліся з хлопчыкаў армянаў, грузінаў, балканскіх, славянскіх і іншых хрысьціянскіх народаў, якіх адбіралі зь мясцовага насельніцтва, зьвярталі ў іслам, і везьлі ў Стамбул. Фармаваньне турэцкага этнасу завяршылася ў XV стагодзьдзі, а турэцкая нацыя склалася ў першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя. Саманазва народу да 1923 году — асманы; пасьля падзеньня Асманскай імпэрыі існаваў выбар паміж варыянтамі новай саманазвы: анаталійцы і туркі. Выбар апошняй назвы зроблены з мэтай выкарыстаць цюрскую ідэнтычнасьць для кансалідацыі народу ў складаны пэрыяд яго гісторыі, а таксама для захаваньня сувэрэнітэту над эўрапейскімі (неанаталійскімі) тэрыторыямі.
Турэцкая дыяспара
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычна найболей вядомая турэцкая дыяспара існавала ў Крымскім ханстве — васальнай дзяржаве Асманскай імпэрыі. Аднак да XVIII стагодзьдзя, калі Крым увайшоў у склад Расеі, туркі амаль цалкам інтэграваліся ў крымскататарскi этнас. Пад моцным уплывам турэцкай мовы склаўся паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. У наш час найболей буйныя турэцкія дыяспары маюцца ў краінах, якія раней уваходзілі ў склад Асманскай імпэрыі. У арабскіх краінах (краіны Магрыбу, Эгіпэт, Сырыя, Ірак) туркі ня маюць рэлігійнага ціску, аднак у той жа час іх магчымасьць вывучаць родную мову і падтрымліваць культурныя сувязі з Турэччынай сур’ёзна абмяжоўваецца.
Турэцкая дыяспара ў Нямеччыне ўтварылася ў выніку «эканамічнага цуду» 1960-х гг., калі ў выніку эканамічнага росту ўзрос попыт на працоўную сілу, у той час як насельніцтва Нямеччыны ня толькі не расло, але нават памяншалася. У сувязі з гэтым у Нямеччыну прыбыла вялікая колькасьць туркаў. Адбываліся сутыкнеьньні паміж туркамі і нямецкімі нацыяналістамі, часта са сьмяротнымі выпадкамі. У 1990-я гады сытуацыя нібыта стала зьмяняцца ў лепшы бок, аднак сёньня яна ўсё яшчэ застаецца напружанай, бо ўрад Нямеччыны пачаў мэтанакіраваную праграму па інтэграцыі туркаў у нямецкае грамадзтва пры захаваньні іх нацыянальнай ідэнтычнасьці.