Сьцяг Берасьцейскай вобласьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьцяг Берасьцейскай вобласьці

Указам прэзыдэнта Беларусі №446 ад 14 верасьня 2004 году ўсталяваныя герб і сьцяг Берасьцейскай вобласьці. Паводле афіцыйнага апісаньня сьцяга вобласьці:

Сьцяг Берасьцейскай вобласці ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча чырвона-блакітнага колеру з стасункам бакоў 1:2. Па бакох — дзьве вэртыкальныя блакітныя палосы. Пасярэдзіне — шырокая чырвоная палоса, якая завяршаецца формай абарончага будынка. У цэнтры чырвонай палосы — залаты зубар.

Згодна з Палажэньнем пра сьцяг:

  1. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці зьяўляецца яе афіцыйным геральдычным знакам. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці — уласнасьць Берасьцейскай вобласьці, правам распараджэньня якой валодае Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт.
  2. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці разьмяшчаецца на будынках, у якіх месьцяцца органы мясцовага кіраваньня і самакіраваньня Берасьцейскай вобласьці і яе тэрыторыяў, а таксама ў памяшканьнях паседжаньняў гэтых органаў і службовых кабінэтах іх кіраўнікоў. Сьцяг Берасьцейскай вобласьці можа разьмяшчацца ў тых месцах Берасьцейскай вобласьці, дзе ў адпаведнасьці з заканадаўствам прадугледжваецца разьмяшчэньне Дзяржаўнага сьцяга Беларусі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі, 2004


Вобласьці Беларусі: Сьцягі
Берасьцейская · Віцебская · Гарадзенская · Гомельская · Магілёўская · Менская