Перайсьці да зьместу

Прыбужанская раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыбужанская раўніна на захад ад Камянцу

Прыбужанская раўніна — раўніна на захадзе Берасьцейскай і паўднёвым захадзе Гарадзенскай абласьцей Беларусі, заходзіць на тэрыторыю Польшчы. Мяжуе з Ваўкавыскім узвышшам, Загародзьдзем, Баранавіцкай раўнінай, Берасьцейскім Палесьсем. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход амаль 140 км, шырыня 40—75 км, плошча 5,8 тыс. км². Паверхня плоскахвалістая. Пераважаюць вышыні 175—200 м над узроўнем мора.

Праз паўночную частку раўніны праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Найвялікшая рака — Заходні Буг з прытокамі Лясной і Пульвай. Па тэрыторыі Прыбужанскай раўніны працякаюць рэкі Белая, Нараў з Нараўкай, Ясельда і канал Вінец.

Лясістасьць невялікая (9,7%), за выключэньнем паўночнай ускраіны, дзе знаходзіцца вялікая частка Белавескай пушчы. Захаваліся пераважна хваёвыя лясы. Па раўніне праходзіць паўднёвая мяжа суцэльнага распаўсюджаньня елкі: Бушмічы — Камянец — Рэчыца — Шчарчова — Гарадзечна. Сустракаюцца дубровы з прымесьсю сасны, елкі, ясеня, распаўсюджаны вытворныя бародаўчата-бярозавыя лясы.

Найбуйнейшыя балотныя масівы: Дзікае балота, Харэўскае балота, Дзікі Нікар. Разараныя 50% тэрыторыі на поўдні і 25% на поўначы. Нацыянальны парк Белавеская пушча, заказьнікі: гідралягічны — Дзікае, біялягічны — Міхалінска-Бярозаўскі.

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.