Новыя Засімавічы
| Новыя Засімавічы, трансьліт. Novyja Zasimavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Навазасімавіцкі |
| Геаграфія | |
| Плошча | 5,65 км² |
| Вышыня НУМ | 179 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°36′06″ пн. ш. 24°23′47″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2790 чал. (2012)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225181[2] |
| СААТА | 1256847031 |
| Нумарны знак | 1 |
| Новыя Засімавічы на мапе Беларусі ± Новыя Засімавічы | |
Но́выя Засі́мавічы[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Навазасімавіцкага сельсавету[4]. Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 2790 жыхароў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска ўтвораная 24 верасьня 1998 з былога вайсковага гарадку Засімавічы[5], які ў сваю чаргу меў назву паводле суседняе вёскі Шаняўскога сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 3034 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 3497 чал., 1212 двароў[6]; 2010 год — 2734 чал.; 2012 год — 2790 чал.[1]
Станам на 2005 год шостая велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў, Рубелю, Моталю, Пінкавічаў і Дзівіну).
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вайсковы гарадок, авіябаза.
Лекарская амбуляторыя агульнай практыкі[7], аптэка, аддзяленьне сувязі, камбінат бытавога абслугоўваньня, сталоўка, некалькі крамаў, аддзяленьне «Беларусбанку».
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзіцячы садок, Парасьлянская сярэдняя школа[8], музычная школа.
Бібліятэка, Дом культуры.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Мікола Антонаў. Што не так у Новых Засімавічах? // Раённыя будні. — 6 кастрычніка 2012. — № 77 (9523). — С. 2.
- ↑ Алфавитный список улиц по Новые Засимовичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 250
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. №89 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (рас.) «Тюрьма». Валеры Леванеўскі. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 24.09.1998 N 89 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (рас.). Банк законов (Люты 2010). Праверана 30 жніўня 2013 г.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007.
- ↑ Подведомственные учреждения (рас.) Учреждение здравоохранения «Пружанская центральная районная больница». Здравоохранение Беларуси. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Учреждения образования (рас.). Отдел образования Пружанского районного исполнительного комитета. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 20 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.