Чорнае возера (Бярозаўскі раён)
Возера
Чорнае
Чорнае на мапе Беларусі ![]() ![]() Чорнае |
Чо́рнае[4] — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Жыгулянкі. Знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 17 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, за 2,5 км на ўсход ад Белаазёрску, каля вёсак Пескаў і Хрысы. Плошча паверхні возера 17,3 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя складае 1,3 м[3]. Уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых азёраў краіны.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Катлавіна авальная, схілы вышынёй да 4 м, парослыя лугавой і балотнай расьліннасьцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно роўнае, сапрапэлістае. Зарастае на ўсёй плошчы.
Праз возера цячэ рака Жыгулянка, упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
На беразе возера каля гістарычнага мястэчка Зьдзітава знаходзіцца археалягічны помнік — стаянка эпохі нэаліту і бронзавага веку. У вёсцы Песках архітэктурныя помнікі — сядзіба Пуслоўскіх (XVIII ст.) і Траецкая царква (XIX ст.).
Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 397.
- ^ а б в Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 398.
- ^ а б в Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с. С. 248.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 13 жніўня 2013 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.