Спораўскае возера
Возера
Спораўскае
Спораўскае на мапе Беларусі ![]() ![]() Спораўскае |
Спораўскае возера — возера на мяжы Бярозаўскага і Дарагічынскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад гораду Бярозы, каля вёскі Спорава ў Спораўскім заказьніку, недалёка ад Спораўскіх балот.
Плошча паверхні — 11,5 км², вадазбору — 3030 км², найбольшая глыбіня — 2,2 м, сярэдняя глыбіня — 1,4 м, даўжыня берагавой лініі — 19,5 км. Праз Спораўскае возера працякае рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.
Цэнтральная частка ложа выслана сапрапэлем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пяшчанае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызьняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пяшчаныя.
Мясцовая фаўна прадстаўлена:
- 20 відамі сысуноў
- 112 відамі птушак (зь якіх 17 занесены ў Чырвоную кнігу)
- 6 відамі рэптыліў
- 8 відамі амфібіяў.
Тэрыторыя, важная для птушак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спораўскае возера — гэта самае буйное ў Эўропе месцапражываньне вяртлявай чаротаўкі і зьяўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак.
- ^ GeoNames — 2005.