Удзельнае княства
Удзе́льнае кня́ства, удзе́л (ад «дзель», «дзяліць» — частка) — фэўдальнае ўладаньне на Русі ў XII—XVI стагодзьдзях пад кіраваньнем князя, што падпарадкоўваўся вялікаму князю.
Утвараліся ў выніку драбненьня буйных княстваў, што паўсталі на месцы Кіеўскай Русі.
Зьяўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сьмерці Яраслава Мудрага ў сярэдзіне XI стагодзьдзя землі Кіеўскай Русі былі падзеленыя між яго сынамі, што фактычна паклала пачатак існаваньню Кіеўскай, Чарнігаўскай і Пераяслаўскай земляў як першых удзельных княстваў.
У 1070-ых роках князі-ізгоі Расьціславічы(uk) захапілі галіцкія землі(uk) і ўтварылі шэраг удзелаў. Любецкі сход 1097 року, маючы на мэце прыпыненьне княскіх міжусобіцаў, узаконіў падзел на ўдзелы і тым самым юрыдычна замацаваў палітычнае раздрабленьне Русі.
Арганізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку далейшых зямельных перадзелаў, дарэньняў, перадачы ў спадчыну і заваёваў зьяўляліся яшчэ драбнейшыя ўдзелы.
Новыя ўдзельныя княствы ўяўлялі сабою амаль самастойныя дзяржавы на ўзор заходнеэўрапейскіх каралеўстваў. Фармальна знаходзячыся пад уладаю вялікага князя, удзельныя князі мелі ўласны адміністратыўны апарат, манэты, войска, судовыя ўстановы і інш.
У XIII—XIV стст. мелі назву воласьці і княствы.
Скасаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першай палове XV стагодзьдзя на землях, што ўваходзілі ў склад Польшчы, удзелы былі скасаваныя. На большасьці беларускіх і ўкраінскіх земляў Вялікага Княства Літоўскага ўдзельныя княствы былі скасаваныя ў другой палове XV ст., асобныя існавалі да XVI стагодзьдзя. У 1471 року было ліквідаванае апошняе ўкраінскае ўдзельнае княства — Кіеўскае.
На маскоўскіх землях зьяўленьне ўдзельных княстваў спынілася ў XIV—XV стст. у сувязі з утварэньнем цэнтралізаванае Маскоўскае дзяржавы. Апошняе ўдзельнае княства — Вугліцкае — было зьліквідаванае ў 1591 року па сьмерці Дзьмітрыя, сына Івана Жахлівага.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікая савецкая энцыкляпэдыя(недаступная спасылка) (рас.)
- Вялікі юрыдычны слоўнік(недаступная спасылка) (рас.)