Берасьцейскае княства
Берасьце́йскае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Кіеўскай зямлі і Валынскага княства ў ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях. Сталіца — места Бярэсьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Берасьцейскае княства разьмяшчалася на тэрыторыі сучасных Берасьцейшчыны (Беларусь) і Падляшша (Польшча). Другім найбольшым местам у княстве пасьля Бярэсьця быў Дарагічын. Лічыцца, што ў ХІІ стагодзьдзі зь Берасьцейскай зямлі вылучылася Дарагічынская зямля[1].
З XI стагодзьдзя Берасьцейшчына належала Тураўскаму (пазьней Турава-Пінскаму) княству, і адначасна была ленам вялікага князя кіеўскага. А напрыканцы XII стагодзьдзя Бярэсьце перайшло пад уладу князёў Уладзімерскіх (Валынскіх).
Першым удзельным князем берасьцейскім лічыцца Расьціслаў Мсьціславіч, сын князя Мсьціслава(d), старэйшага сына вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча(d).
Захаваліся зьвесткі пра князя берасьцейскага Яраслаў Яраполкавіч. Сын тураўскага і ўладзімерскага князя Яраполка Ізяславіча(d), Яраслаў пры жыцьці бацькі валадарыў у Луцку. Пасьля Любецкага зьезду 1097 року быў вымушаны саступіць свае ўладаньні Давыду Ігаравічу(d). Пасьля гэтага стаў князем Бярэсьця.
Па сьмерці брата Яраслава Яраполкавіча Берасьцейскае княства атрымаў малодшы сын Яраполка Ізяславіча Вячаслаў(d). Аднак кіеўскі князь Сьвятаполк Ізяславіч, які бязьлітасна расправіўся са старэйшым братам Вячаслава за спробу замацаваць за сабою ўдзел у Бярэсьці, зрабіў тое самае і з малодшым братам. Вячаслаў Яраполкавіч памёр (або быў забіты) 13 сьнежня 1104 року.
Каля 1206 року князем берасьцейскім стаў Васілька Раманавіч. Пасьля яго берасьцейскі ўдзел спадкавалі князі Ўладзімер Васількавіч (1269—1288) ды Мсьціслаў Данілавіч (1289 — пасьля 1292).
Князі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расьціслаў Мсьціславіч(d) (да 1087—1093)
- Яраслаў Яраполкавіч(d) (1099—1101)
- Сьвятаполк Мсьціславіч(d) (1140)
- Ігар Ольгавіч(d) (1142—1146)
- Уладзімер Андрэевіч(d) (1154—1156)
- Уладзімер Мсьціславіч(d) (1170)
- Сьвятаслаў Мсьціславіч(d) (1170—1183)
- Васілька Раманавіч(d) (1208—1210, 1219—1228)
- Уладзімер Васількавіч(d) (1269—1288)
- Мсьціслаў Данілавіч(d) (1289—1292).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дорогичин — Данилова твердиня на Підляшші (укр.) Прадідівська слава. Українські пам’ятки. Микола Жарких. Праверана 2016-06-17 г. Архіўная копія ад 3 лістапада 2018 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с.
- Зміна династій князів Берестейських в контексті дослідження історії становлення Берестейського князівства.